Пра смерць мовазнаўцы Валянціны Лемцюговай паведаміла Алена Анісім, піша «Наша Ніва».

Валянціна Лемцюгова. Фота: nn.by
Валянціна Лемцюгова. Фота: nn.by

«Учора не стала Валянціны Пятроўны Лемцюговай.

З яе імем звязана шмат важных для Беларусі і нашай філалагічнай навукі даследаванняў. Але для мяне найперш яна была добразычлівым чалавекам, унікальнай жанчынай, выдатным навукоўцам, сапраўднай беларускай патрыёткай. Дастаткова прыгадаць, як яна адстойвала артыкул у Законе аб геаграфічных назвах, у якім прапісана, што спачатку назва даецца на БЕЛАРУСКАЙ мове.

У мітусні штодзённых спраў мы не паспяваем аддаць належнае пры жыцці. Застаецца толькі памяць.

Светлая памяць Валянціне Пятроўне і шчырая ўдзячнасць за яе слаўныя чалавечыя якасці і зробленыя справы!» — напісала старшыня ТБМ Алена Анісім.

Валянціне Лемцюговай было 82 гады. З 1961 працавала ў Інстытуце мовазнаўства АН БССР. Узначальвала Рэспубліканскую тапанімічную камісію пры НАН Беларусі.

Была навуковым рэдактарам і адным з сааўтараў нарматыўнага тапанімічнага даведніка «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» у 6 кнігах, «Слоўніка мовы «Нашай Нівы» ў 5 тамах (першы з іх выйшаў у 2003 годзе).

Валянціне Лецюговай даводзілася не раз адстойваць прынцыпы нацыянальнай тапаніміі пры спробах маніпуляваць гэтым народным скарбам.

{banner_819}{banner_825}
-20%
-12%
-50%
-20%