1. Выброшенные на лед в Шклове освежеванные трупы животных оказались лисьими. Их проверяют на бешенство
  2. «Произойдет скачок доллара — часть продуктов может исчезнуть». Вопросы про ограничения в торговле
  3. 10 лет по делу о выстреле в Бресте. Что рассказывают родные осужденных и адвокат
  4. «Самая большая покупка — 120 рублей». История Маргариты, которая работает продавцом в деревне
  5. «Магазины опустеют? Скоро девальвация?» Экономисты объяснили, что значит и к чему ведет заморозка цен
  6. «В могиле был похоронен еще один человек». Белорус нашел захоронения соотечественников в Чехии и Словакии
  7. Бывший офицер: «В августе понимал, что рано или поздно дело коснется меня и я не смогу на это пойти»
  8. «Дешевле, чем в секонде». В модном месте Минска переоткрылся благотворительный магазин KaliLaska
  9. Биатлонистка Блашко рассказала, как ей живется в Украине и что думает о ситуации в Беларуси
  10. Могилев лишился двух уникальных имиджевых штук — башенных часов и горниста (и все из-за политики). Что дальше?
  11. Лукашенко поручил госсекретарю Совбеза разработать план противостояния «змагарам и беглым»
  12. Приватизировали, отобрали, продали, национализировали. Чем известно предприятие, на котором ждут Лукашенко
  13. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске
  14. Жила в приюте для нищих, спаслась после теракта в США. Женщина, которая перевернула российскую «фигурку»
  15. Политолог: Россия устала играть в кошки-мышки с Лукашенко, но не видит альтернативы
  16. Как сложилась судьба участников групп, известных в 1990-е и 2000-е? Оказалось, очень по-разному
  17. Сейчас плюс даже ночью, а какими будут выходные: синоптики о погоде на конец февраля — начало марта
  18. Верховный суд отменил летнее решение о сутках. Районный суд рассмотрел дело заново и опять назначил арест
  19. «Стояла такая тишина, что можно было услышать жужжанье мухи». Как Хрущев развенчал культ Сталина
  20. Требования дать «план победы» — это вообще несерьезно. Ответ Чалого разочарованным
  21. Александр Лукашенко — больше не президент Национального олимпийского комитета
  22. «За 5−10 тысяч можно взять дом». Белорус переехал из Минска за 90 километров «у мястэчка» и возрождает его
  23. Виктора Лукашенко уволят с должности помощника президента
  24. «Оправдания не принимаются». Лукашенко заявил, что на Олимпиаду надо отправить «боеспособный десант»
  25. Верховный комиссар ООН: В Беларуси беспрецедентный по масштабу кризис в области прав человека
  26. «Из-за анорексии попал в реанимацию». История пары, где у одного психическое расстройство
  27. Гинеколог и уролог называют типичные ошибки пациентов на приеме. Проверьте, не совершаете ли вы их
  28. Рынок лекарств штормит. Посмотрели, как изменились цены на одни и те же препараты с конца 2020-го
  29. Можно ли носить одежду БЧБ, новый глава НОК и «водометный» суд. Что происходит в Беларуси 26 февраля
  30. «Когда Володя готовит, в доме все замирает». Макей и Полякова — о секретах брака, быте, Латушко и политике


Падрабязны макет каралеўскай рэзідэнцыі Аўгустова з’явіўся ў пачатку студзеня ў краязнаўчым музеі гродзенскай гімназіі № 4. Макет некалькі месяцаў ствараў інжынер Ігар Адасік, распавядае hrodna.life.

Фото: hrodna.life

Цяжка ўявіць, як некалі выглядала Аўгустова — рэзідэнцыя апошняга караля Рэчы Паспалітай, што знаходзілася на сённяшняй вуліцы Рэпіна ў Гродне. Пра яе да нас дайшло няшмат інфармацыі. Але гады пошукаў далі краязнаўцам і гісторыкам магчымасць не толькі «адбудаваць» сядзібу ў паменшаным выглядзе, але і знайсці яе апошніх уладальнікаў.

Краязнаўчы музей у гімназіі № 4 быў адкрыты ў 2009 годзе. Да гэтага некалькі гадоў для яго збіралі экспанаты і інфармацыю. Трапіць туды нескладана: трэба толькі звярнуцца ў школу.

Фото: hrodna.life

 — Пры стварэнні музея мы адразу абралі накірунак, бо наша ўстанова знаходзіцца на былой тэрыторыі маёнтка Аўгустова — рэзідэнцыі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, — распавядае кіраўнік музея, гісторык Вольга Грамыка. — Матэрыял для музея збіралі шмат часу, ён цікавы і сёння малавядомы ў нашым раёне. Мы пачалі справу з мноствам дзяцей і настаўнікаў. Даследавалі ўсё каля гімназіі: прыроду, гісторыю, апытвалі людзей.

Некалькі гадоў таму ў гімназіі ўжо зрабілі больш просты макет сядзібы пры падтрымцы Цэнтра краязнаўства і турызму. У 2017 годзе за вялікі макет узяўся інжынер Ігар Адасік, у якога ў гімназіі вучыцца дачка. Ён мае вялікі досвед у стварэнні макетаў.

 — Хацелі менавіта макет на другую палову 18 стагоддзя, калі стваралася каралеўская рэзідэнцыя, — дадае Вольга Грамыка.

Фото: hrodna.life

Усё лета Ігар Адасік скрупулёзна вывучаў сабраную дакументацыю па рэзідэнцыі Аўгустова. Па нешматлікіх малюнках і фатаграфіях яму давялося ствараць цэлы комплекс. Спачатку ён старанна прамалёўваў усё на камп’ютары, а пасля стварыў пробныя макеты. Потым прыйшоў час фінальнай версіі. Яе маштаб — 1/100.

 — У працы Ігара выканана ўсё да драбнюткіх дэталяў. Усё, што мог знайсці дакладна, ён увасобіў, а чаго не хапала — давялося крыху дадумваць. Для нас важна было паказаць не толькі сядзібу і іншыя будынкі, але і парк, які там быў. Важна, каб дзеці маглі паглядзець, што такое французскі (рэгулярны) парк, а што такое англійскі (пейзажны) парк.

Макет яшчэ дарабляецца, тлумачыць Ігар. Асноўная складанасць для яго — недахоп інфармацыі.

Фото: hrodna.life

Фото: hrodna.life

— Ніякіх чарцяжоў у мяне не было, а толькі малюнак і фатаграфіі. Але і так атрымалася нешта зрабіць, нават колер вызначыць, — кажа Ігар.

Ствараючы гэты макет, ён думаў ужо і пра іншыя каралеўскія рэзідэнцыі. Але працэс стварэння такіх макетаў вельмі доўгі: выдаткаваць яшчэ два гады на падобную працу ён пакуль не гатовы.

Ігар Адасік вядомы як стваральнік серыі папяровых мадэляў беларускіх замкаў — і тых, што яшчэ існуюць, і тых, ад якіх нават руін не засталося. З 2012 года ён стварыў мадэлі 16 гістарычных будынкаў — і не толькі замкаў, але і цэркваў, тыповага млына-ветрака і нават Нацыянальнай бібліятэкі. Таму досвед у мадэляванні ў яго вельмі багаты.

Вуліца Рэпіна сёння забудаваная сучаснымі дамамі. Раскопкі калісьці вяліся, але археолагам нічога не ўдалося знайсці. На думку Вольгі Грамыка, раскопкі праводзілі не ў тым месцы.

— Гісторыяй рэзідэнцыі мала хто падрабязна займаўся. Нам трэба было, мы і знайшлі здымкі, якія пасля накладваліся адзін на адзін і звяраліся. Нашы пошукі давялі і да таго, што ўдалося знайсці апошніх уладальнікаў, а менавіта Нэлі О’Браен дэ Ласі, якая жыла ў Аргентыне. Так што можна з упэўненасцю сказаць, што раскопкі на тэрыторыі сядзібы яшчэ не вяліся.

Фото: hrodna.life

Фото: hrodna.life

Недалёка ад рэзідэнцыі караля была пабудавана карчма, якая захавалася да нашых дзён. Многія сёння памылкова лічаць яе часткай рэзідэнцыі 18 стагодзя. Але насамрэч яна не ўваходзіла ў той комплекс. Таму ў макет яна не патрапіла. Карчма была часткай маёнтка і комплексу Аўгустова пры дэ Ласі (разам з капліцай, якая таксама захавалася).

Аўгустова было адной з трох гродзенскіх рэзідэнцый Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 18 стагоддзі ўсе яны знаходзіліся за горадам, а сёння ўжо ў межах Гродна. Будынкі палацаў у Панямуні і Станіславова захаваліся.

-5%
-70%
-25%
-15%
-40%
-25%
-13%
-15%
-10%
-20%
0072356