Художник, поэт и дизайнер Михал Анемподистов умер сегодня, 24 января, в больнице, куда он ранее попал с инсультом. TUT.BY поговорил с друзьями, коллегами Анемподистова и расспросил их о его личности и значении его творчества.

«Гэта чалавек эпохі адраджэння»

Фото: facebook Сергея Хоревского
Фото: facebook Сергея Хоревского

Искусствовед Сергей Харевский дружил с Михалом Анемподистовым 35 лет.

— У нашай культурнай прасторы ён быў, без перабольшвання, іконай бездакорнага стылю. Ва ўсім. У сваёй знешнасці, у творчасці, у паводзінах і нават у побыце. Ён быў чалавек, на якога многім хацелася б быць падобным. У сяброўскіх стасунках Міхал быў вельмі прынцыповым, заўжды нон-канфармістам. Можа, гэта не спрыяла ягонай кар’еры, але спрыяла бясспрэчнай павазе да яго з боку сяброў. Міхал — гэта абсалютная маральнасць, перфекцыянізм як у сяброўскіх стасунках, так і ў яго творчасці. Гэта тычылася і вырабу паштоўкі, і фотаальбому, і напісання вершаў. Ён увесь час ставіў сабе новую планку, вышэйшую за папярэднюю, і дасягаў гэтага ўзроўню.

Сергей Харевский уверен, что стихи Анемподистова, на которые были созданы песни, повлияли на формирование целой генерации молодых белорусов. Эти песни действительно стали народными. По его мнению, Михал был чаловеком эпохи Возрождения («маючы на ўвазе Адраджэнне канца 1980-х гадоў»).

— Гэта рэнесансная асоба. Ён быў і паэтам, і грамадскім дзеячом, і публіцыстам, і дызайнерам, і перадусім мастаком. Міхал сышоў на піку сваёй творчасці, на самым-самым росквіце. Зрэшты, ён і памёр проста за працоўным сталом. Заўжды працаваў вельмі шмат і мала адпачываў. Яму заўсёды бракавала часу. Мы стэлефаноўваліся раз на два тыдні, але бачыліся не часцей раза за месяц. На мой дзень нараджэння, калі мяне не было ў горадзе, ён парупіўся прынесці букецік кветак і прэзент і перадаць праз сваякоў. У гэтым сэнсе ён быў і застанецца для нас узорам маральнасці і стылю, бездакорнага густу.

По словам Харевского, Михал Анемподистов был талантлив во всем.

— Напрыклад, ён добра разбіраўся ў кулінарыі, добра кухарыў сам, цудоўна разбіраўся ў прадуктах. Але галоўнае, што з ім было лёгка сябраваць. Ён быў чалавек вялікага гумару. Калі мы з ім сустракаліся і стэлефаноўваліся, ведаў, што абавязкова пачую які-небудзь цудоўны жарт. Мы сябравалі 35 гадоў, ведалі адзін пра аднаго ўсё, што можна ведаць. Для мяне гэта незагойная рана, а для нашай культуры — каласальная страта.

«Быў настолькі натхнёны „Народным альбомам“, што натхненне перадавалася і нам, вельмі хутка, нязмушана»

Кадр TUT.BY
Кадр TUT.BY

Лявон Вольский рассказал TUT.BY, что смерть Михала Анемподистова для него очень неожиданна.

— Бачыліся досыць даўно, але стэлефаноўваліся зусім нядаўна. Усё гэта нечакана, мне ён ніколі не скардзіўся на здароўе. Мы з Міхалам шмат што разам зрабілі, пражылі, перажылі, і ён шмат што зрабіў без мяне.

Вольский отметил, что детище Михала Анемподистова «Народны альбом» — безусловное достижение для белорусской музыки и культуры:

— Ён гэта прыдумаў, напісаў гэтыя тэксты, уся задума і канцэпцыя — абсалютна геніяльная была ідэя. Я рады, што мы яго падтрымалі як музыкі у свой час. З Міхалам вельмі лёгка супрацоўнічалася, як з сабой. Асабліва мы не лезлі ў змену тэкстаў, але калі штосьці не змяшчалася ў памер — ён лёгка пагаджаўся нешта змяніць. Наогул, ён быў настолькі ў той час натхнёны гэтым праектам, што натхненне перадавалася і нам, вельмі хутка, нязмушана.

Михал Анемподистов был добрым, преданным и надежным другом, добавил музыкант. Лявон Вольский рассказал, что созванивался с Михалом Анемподистовым совсем недавно.

— Мы хацелі новы праект рабіць. Старыя планы, але рэалізацыя доўга цягнулася. Міхал тэлефанаваў, мы збіраліся сустрэцца якраз у гэтыя дні — я, ён і Вайцюшкевіч. Мы хацелі зрабіць марскі альбом — з песнямі рыбакоў, маракоў. Не зусім уласцівы для Беларусі, але іранічны, вясёлы — у нашай манеры. Частка песен была ўжо гатовая, засталося толькі рэалізоўваць.

«Яшчэ пры жыцці ўвекавечыў сябе не толькі ў беларускім мастацтве, але і ў музыцы»

Фото: из личного архива
Фото: из личного архива

Певица Вероника Круглова узнала о смерти Михала Анемподистова в Берлине, где теперь живет.

— Пазнаёміліся мы ў 1995 годзе цераз агульных сяброў. Упершыню пашчасціла папрацаваць з Міхалам на запісе «Народнага альбому». Помніцца, што падчас запісу мы няспынна смяяліся і жартавалі. Міхал — інтэлігент, эстэт з тонкім гумарам. Цёплая ўсмешка і дабрыня. З ім заўжды было ўтульна і весела, неяк нават па-бацькоўску. Так ён ставіўся і да сяброў, і да сваёй справы. Да кожнага чалавека Міхал умеў знайсці індывідуальны падыход. Бліскучыя вочы. Божы чалавек!

Об ухудшении здоровья Михала Анемподистова Вероника узнала вчера, 23 января.

— Учора напісаў Памідор (музыкант Александр Помидоров. — Прим. TUT.BY) і папрасіў маліцца. Мы ўсю ноч маліліся і сёння зраніцы з Варашкевічам (музыкант Игорь Варашкевич. — Прим. TUT.BY). Толькі потым прыйшла навіна ад Машы Яр, што Міхал зышоў. Балюча, вельмі балюча. У жніўні ён напісаў мне: «Пераглядаў на днях канцэрт „Народнага альбому“ ў Беластоку… Класна выглядаеш! Я і першы раз звярнуў на гэта ўвагу, і зараз зноў. Падумаў: не, трэба абавязкова напісаць! Трымайся там!» — «Дзякуй, даражэнькі!» — адказала я. Вось так і развіталіся.

Фото: социальные сети
Фото: социальные сети

«Шакаваны той навіною, — добавляет в комментарии TUT.BY музыкальный журналист Дмитрий Подберезский. — Знаёмыя былі даўно, Міхал рабіў уражанне чалавека крыху самім у сабе, ён, здавалася, нікуды не спяшаўся, а таму з-за гэтага ў яго шмат што выдатна атрымлівалася. Рознабаковы талент і аніякае прысутнасці пыхі. Ён яшчэ пры жыцці ўвекавечыў сябе не толькі ў беларускім мастацтве, але і ў музыцы. Песні на ягоныя «простыя словы», цыкл «Народны альбом» — гэта ўжо залаты фонд, які не страціць свайго ззяння аніколі.