Руслан Кулевіч,

Незвычайная карціна склалася на плошчы Леніна ў суботу 23 снежня. На запланаваны пераднавагодні канцэрт Народнага хору Гродзенскага музычнага каледжа ніхто не прыйшоў. Артыстам прыйшлося ў дождж і мокры снег выступаць у цэнтры Гродна толькі для сябе.

Фота: hrodna.life

Пакінуць плошчу Леніна, нягледзячы на дрэннае надвор’е i адсутнасць людзей, артысты не маглі і выканалі сваю канцэртную праграму да канца.

Відэа: Hrodna Life

Вядома, што за некалькі дзён да Каляд і Новага года, гродзенскія калектывы выступаюць у святочных і забаўляльных праграмах на галоўных плошчах горада. Але нават у добрае надвор’е такія мерапрыемствы не заўсёды карыстаюцца попытам. Застаецца пытанне, а ці патрэбныя наогул артыстам такія канцэрты?

{banner_819}{banner_825}
-10%
-70%
-71%
-10%
-10%
-25%
-50%
-10%
-60%
-20%
0062760