Кругозор


Сёлета выйшаў «Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы». Мы падрыхтавалі тэст, дзякуючы якому вы даведаецеся пра гэтае выданне, а таксама пра сферу мовазнаўства, якой яно прысвечана.

Фото: nn.by
Фото: nn.by

Гэтае выданне — першы поўны акадэмічны слоўнік, які фіксуе правілы беларускага літаратурнага вымаўлення. Яго стварылі «гуманітарыі» і «тэхнары»: спецыялісты двух інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі. Слоўнік змяшчае арфаэпічную норму больш чым 117 тысяч слоў беларускай мовы.

Каб дакладна перадаць правільнае вымаўленне, у слоўніку выкарыстаны спецыяльны спосаб запісу слоў — фанетычная транскрыпцыя. Затранскрыбіраваныя словы бяруцца ў квадратныя дужкі. Вось так: [ ].

У фанетычнай транскрыпцыі кожны гук абазначаецца асобным значком. Аснову транскрыпцыі беларускай мовы складае звычайны алфавіт, але ўводзяцца і дадатковыя абазначэнні гукаў: [ž] — для злітнага вымаўлення дж; [z] — для злітнага вымаўлення дз; [g] - для вымаўлення г (выбухнога); [γ] — для вымаўлення г (фрыкатыўнага). Літары е, ё, ю, я, ь (мяккі знак) у транскрыпцыі не выкарыстоўваюцца. Коска зверху справа ад літары абазначае мяккасць зычнага; падаўжэнне гука перадаецца праз двукроп’е (:) пасля зычнай літары справа. Напрыклад: [žэ́м], [z'э́н'], [gа́нак], [γо́т], [ас'э́н':і].