Майстар з Глыбокага Віктар Дудкевіч зрабіў прыгожую батлейку, якую збіраецца прадставіць на выставе ў Віцебску, піша партал westki.info.

Віктар Дудкевіч працуе ў Глыбоцкім Доме рамёстваў разьбяром. Ён таксама піша карціны, займаецца рэканструкцыяй старадаўніх цацак. Майстар вядомы тым, што нярэдка робіць незвычайныя рэчы з дрэва. Так, аднойчы ён выштукаваў драўляны ровар. Ягоныя колы былі зроблены з дэталяў калаўротаў.

Батлейка — беларускі лялечны тэатр. У даўніну ён вандраваў па вёсках і мястэчках на Каляды. Ва Украіне яго называлі вяртэп, у Польшчы — шопка, а на Беларусі - батлейка. Гэты від народнага мастацтва існуе з XVI стагоддзя. Назва «батлейка» ўзнікла ад слова «Бэтлеем» — так называўся горад Віфлеем, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос. Дзякуючы самаробным лялькам можна было ўбачыць Хрыстова нараджэнне.

{banner_819}{banner_825}
-10%
-20%
-99%
-45%
-50%
-50%
-10%
-20%
-50%
0062760