Кругозор


9 лістапада ў Вільнюсе на будынку, у якім 110 год таму месцілася рэдакцыя газеты «Наша Ніва», адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця мемарыяльнай шыльды ў гонар народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Пра гэта паведаміў прадстаўнік пасольства Беларусі ў Літве.

Рабочыя ўсталёўваюць мемарыяльную дошку ў гонар Якуба Коласа 8 лістапада. Фота Аляксея Патрыка, "Радыё Свабода"
Рабочыя ўсталёўваюць мемарыяльную дошку ў гонар Якуба Коласа 8 лістапада. Фота Аляксея Патрыка, "Радыё Свабода"

Мемарыяльная дошка з надпісам на літоўскай і беларускай мовах «У гэтым будынку ў 1907 годзе жыў і працаваў народны паэт Беларусі Якуб Колас» будзе адкрытая на будынку на скрыжаванні вуліц Trakų (Троцкай) і Pylimo (Завальнай).

Будынак са статуямі атлантаў, вядомы яшчэ з XV стагоддзя, належаў графам Тышкевічам. Яўстах Тышкевіч, стваральнік Лагойскага і Віленскага музеяў старажытнасцей, захоўваў тут частку сваіх археалагічных збораў.

У «доме пад балванамі» (г. зн. стодамі), як яго называлі ў народзе, дзейнічаў акруговы суд, дзе з 1884 да 1898 года працаваў адвакатам Францішак Багушэвіч. А раней там збіраліся паўстанцы Каліноўскага.

З мая 1907 да вясны 1908 года тут месцілася рэдакцыя «першай беларускай газеты з рысункамі» — «Нашай Нівы». У памяшканні рэдакцыі жыў і працаваў Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас).

0060555