103 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Пары начинались в 3 утра». Белорусы, которые учатся в Китае, не могут вернуться в вуз
  2. Был боссом Дудя, построил крутой бизнес в России, а сейчас помогает пострадавшим за позицию в Беларуси
  3. Какой будет погода весной и стоит ли прятать теплые пуховики в марте
  4. Вот почему он стоит больше 100 тысяч евро. В Минск привезли первый Mercedes S-класса нового поколения
  5. Ватные палочки, серные пробки. Врач — о том, из-за чего еще слух может стать хуже
  6. «Проверяли даже на близнецах». В метро запустили оплату проезда по лицу. Как это работает
  7. Водители жаловались, что после поездки по М10 не могут отмыть машины. Вот что рассказали дорожники
  8. Латушко ответил жене Макея: Глубина лицемерия и неспособность видеть правду и ложь просто зашкаливает
  9. Беларусбанк вводит лимиты по некоторым операциям с банковскими карточками
  10. Горбачев: Я не раз говорил, что Союз можно было сохранить
  11. «Шахтер» впервые стал обладателем Суперкубка Беларуси, победный пенальти забил вратарь
  12. Что известно о «собственной ракете для „Полонеза“», которую создали в Беларуси
  13. С 2 марта снова дорожает автомобильное топливо
  14. Лукашенко рассказал о подробностях переговоров с Путиным
  15. Жуткое ДТП в Волковысском районе: погибли три человека, в том числе новорожденный ребенок
  16. «Деревня умирает! Здесь живут 4 человека — и все». История Анатолия, который работает в автолавке
  17. «Радуюсь „мягкому“ приговору для невиновных людей». Известные белорусы — о приговоре врачу и журналисту
  18. «Подошел мужчина в одежде рыбака». Как судили пенсионерок, задержанных на выходе из электрички
  19. «Единственным справедливым решением был бы оправдательный приговор». Заявление TUT.BY по делу «ноль промилле»
  20. Приговор по делу о «ноль промилле»: полгода колонии журналистке TUT.BY и два года с отсрочкой врачу
  21. Суды над журналистами, маникюр прокурора, морозы и снег. Февраль-2021 — в фотографиях TUT.BY
  22. Суд по делу «ноль промилле», новые задержания, планы по экстрадиции Тихановской. Что происходило 2 марта
  23. Виктор Лукашенко получил звание генерал-майора запаса. Предыдущее его известное звание — капитан
  24. Минское «Динамо» проиграло СКА в первом матче Кубка Гагарина
  25. Прививать всех желающих от COVID-19 начнут в апреле. Вакцина будет от белорусского предприятия
  26. Чиновники обновили базу тунеядцев. С мая с иждивенцев будут брать по полным тарифам за отопление и газ
  27. В Витебске увольняют Владимира Мартова — реаниматолога, который первым в Беларуси честно говорил о ковиде
  28. Нет ни документов, ни авто. В правительстве объяснили, как снять с учета такую машину, чтобы не платить налог
  29. Светлана Тихановская прокомментировала видео СК по ее делу
  30. «Готовились к захвату зданий в Гомеле». СК — об экстрадиции Тихановской и деле в отношении ее доверенных лиц


/

У Полацку адбылася творчая сустрэча з адным з самых пазнавальных беларускіх вядучых Беларусі — акцёрам Юрыем Жыгамонтам, чый вобраз нястомнага вандроўніка ў перадачы «Падарожжа дылетанта» знаёмы многім з дзяцінства. Ён распавёў сваім прыхільнікам, чаму перадача прыпынілася і калі чакаць новых выпускаў. На сустрэчы пабываў журналіст «Витебского курьера».

Юрый Жыгамонт. Фота: redcross.by

Усе выпускі праграмы «Падарожжа дылетанта», якая выходзіла на партале TUT.BY са студзеня 2017 года пры падтрымцы кампаніі velcom, — вы знойдзеце тут.

Сустрэча прайшла ў рамках кампаніі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа «Выбірай сэрцам!», прысвечанай прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў. Тэма блізкая Юрыю Жыгамонту: ён сам нядаўна перажыў інфаркт. Акцёр здолеў перамагчы хваробу, не страціў прагі да жыцця, але стаў больш клапаціцца пра здароўе і працаваць над сабой.

— Мая праграма крышачку спынілася таму, што здарыўся інфаркт. Калісьці для меня гэтае слова было далёкае. Здавалася, што гэта нешта такое страшэннае, пасля чаго ўжо людзі не жывуць. А тут гэта здарылася са мною. Мала таго, яшчэ зрабілі шунціраванне. Я стаў жыць далей, але крышачку не так, як жыў да гэтага. Прыйшлося ад чагосьці адмовіцца, — пачаў сваю размову са слухачамі ў Полацку Юрый Жыгамонт.

У вядучага спыталі, чаму у ягонай перадачы так мала сюжэтаў менавіта пра Віцебшчыну.

— Справа ў тым, што нашы храмы былі разбураны пасля вайны. І Віцебшчына была на першым месцы па зруйнаванні культавых будынкаў. Таму, калі едзеш здымаць праграму, глядзіш, каб там было нешта паказаць, а на Віцебшчыне гэтага вельмі мала. Мне Віцебшчына падабаецца сваімі азёрамі.

Пра новую праграму

— Зараз праграма будзе называцца «Падарожжа Жыгамонта». Таму што часта кажуць: «Вось прыедзе Жыгамонт». — «А хто гэта такі?». — «А гэта той, хто ходзіць у паліто такім, з сумкай, у капелюшы». — «Аа-а-а! Ведаем!». Дык вось з гэтага тыдня (маецца на ўвазе тыдзень з 9 па 15 кастрычніка. — Заўвага TUT.BY) пачнуцца праграмы, яны будуць выходзіць два разы на месяц.

Пра першае падарожжа

— Я вучыўся на першым курсе тэатральна-мастацкага інстытута, быў крышку закаханы і пачуў гісторыю, што ў Нясвіжы па парку ходзіць прывід Барбары Радзівіл і з’яўляецца закаханым. Падумаў: паеду! Сядаю ў аўтобус увечары, і да мяне падсаджваецца на прыпынку дзяўчына.

Пачалася размова: я гавару, што еду ў Нясвіж, распавядаю пра парк, замак, Барбару Радзівіл. І ўжо пад’язджаем, ёй выходзіць, і тут яна гаворыць: «Слухай, а паехалі да мяне! У нас возера там, а я блінцы такія смачныя пяку!». Карацей, не паехаў я з ёй, паехаў да Барбары.

Хаджу там па парку, няма Барбары, змерз, восень, холадна, вакзал у Нясвіжы закрыты на ноч… І думаю: «Божа мой, які ж я прыдурак! Зараз бы ўжо блінцы пякліся, з пограба нешта цікавае дасталі б…». Вось такое было маё першае «падарожжа».

Сіла месца

— У кожнай вёскі ёсць свая гісторыя, свая энергетыка. Ты яе адразу адчуваеш. Напачатку я не разумеў: прыязджаеш у адну вёску і пачынаеш стамляцца, а ў другой вёсцы — проста лётаеш. Зараз я, разумеючы гэта, па-першае, аглядаю могілкі і ў продкаў гэтай вёскі прашу дазволу на працу. Таму што ёсць сіла месца.

Калі вы возьмеце мапу ВКЛ, то Беларусь — гэта цэнтр. І вось любую вёску вазьмі - там заўсёды знойдзеш гістарычныя падзеі, там будуць курганы, будзе гарадзішча, селішча. Вёсак без гісторыі ў Беларусі наогул не існуе! Усе не аб’едзеш, але я, з сардэчна-сасудзістым захворваннем нават, упэўнены, што павінен хаця б да сотні аб’ехаць.

Пра карані

— У архівах я займаўся сваім радаводам. І кожны раз, калі знаходзіў новае імя свайго продка, было ўражанне, быццам усялялася новая сіла. Адчуваеш, што ты не проста нейкая прыблуда, і нешта абуджаецца ў душы. Гэта карані, якія ты павінен берагчы.

Наперадзе яшчэ чатыры сустрэчы з Юрыем Жыгамонтам у межах праекта «Выбірай сэрцам!»: 14 кастрычніка — у Ашмянах і Слоніме Гродзенскай вобласці, 20 кастрычніка — у Горках Магілёўскай вобласці, 21 кастрычніка — у Сянно Віцебскай вобласці. Падрабязней пра месца і час сустрэч — па спасылцы.

Як прайшла сустрэча з Юрыем Жыгамонтам у 2015 годзе ў Віцебску, чытайце тут.

-15%
-15%
-20%
-40%
-33%
-5%
-30%
-20%
-20%