фотоНезалежная Рэспубліка Мроя існуе на беларускай рок-сцэне ўжо больш за 20 гадоў. Праўда, палову зь іх тады яшчэ маладыя ўдзельнікі гурта прайшлі пад сьцягам звышпапулярнай у 80-я МРОІ. На сёньняшні дзень Лявон Вольскі са таварашы маюць за плячыма больш за дзесяць студыйных альбомаў, падвоеную акустычную live-плытку, некалькі складанак і першы ў Беларусі сінгл. Ня дзіўна, што аднойчы ў вядомага журналіста і старога сябра N. R. M. Віктара Дзятліковіча нарадзілася ідэя распавесьці пра гісторыю ўсяго вышэй згаданага ў пісьмовым выглядзе. Праз паўтары гады сьвет убачыла кніга “Іх МРОЯ. Іх N. R. M.”…

 — Не разумею, чаму раней да гэтага ніхто не дадумаўся, - зьдзіўляецца аўтар кнігі. - Ужо колькі год ужываем у прэсе словазлучэньні "легенда беларускага року", "легендарны альбом" (прычым датычна ня толькі да Мроі i N. R. M., але й таго ж Улісу, Крамы), а кніг пра іх няма. Біяграфія гурта - гэта ж падцьверджаньне "легендарнага статусу".

Такім чынам, N. R. M. свой легендарны статус падцьвердзілі. Біяграфічная кніга гурта склала каля чатырохсот старонак, зь якіх большая частка - ўласна гісторыя МРОІ і N. R. M. ад самага пачатку (нават з успамінамі пра дзяцінства) да 2002 году - выхаду "Трох чарапахаў" і туру па Беларусі. У кнізе шмат архіўных здымкаў ды іньшых ілюстрацыяў, у тым ліку такія рарытэты, як чарнавікі песень, напісаныя рукой Алезіса і Вольскага, тагачасныя квіткі на канцэрты МРОІ, публікацыі ў савецкіх яшчэ газэтах. Кніга утрымлівае усе тэксты N. R. M. і амаль усе тэксты МРОІ, сабраць якія было асобнай праблемай - прыходзілася узнаўляць іх і па старых запісах, і з Лявонавай памяці.

Адметнасьцю кнігі зьяўляецца тое, што ніхто з музыкаў не чытаў яе цалкам. Па словах Віктара Дзятліковіча, удзельнікі N. R. M. былі азнаёмленыя толькі з невялікімі часткамі некаторых разьдзелаў - для ўдакладненьня спрэчных момантаў па датах ці нейкіх падзеях.

 — Сэнс быў у тым, каб ніхто з хлопцаў не ствараў перашкод для публікацыі той ці іньшай інфармацыі, - кажа Віктар. - Бо часьцяком было так, што нехта, напрыклад, Лявон, ня хоча распавядаць тую ці іньшую гісторыю, а Юрась распавядае. І так было не адзін раз. А ёсьць і даволі жорсткія камэнтары некаторых паводзінаў музыкаў.

 — Калі Віця дасылаў мне нейкія кавалкі, мяне гэтая пісаніна ня вельмі ўражвала, здавалася вельмі сухой і нецікавай, - дзеліцца ўражаньнямі Лявон Вольскі. - Але калі па дарозе на Басовішча мы ўсім гуртом прачыталі поўную вэрсыю, я зразумеў, што гэта насамрэч шэдэўр. Кніга вельмі лёгка чытаецца, утрымлівае шмат цікавай і да гэтага часу невядомай інфармацыі. Карацей, ад яе немагчыма адарвацца!

Першымі ўладальнікамі друкаванай гісторыі ўлюбёнага гурта сталі наведнікі сёлетняга Басовішча - менавіта на фэстывалі у продажы зьявіліся першыя асобнікі кнігі і прайшла яе неафіцыйная прэзэнтацыя. У шырокі продаж “Іх МРОЯ. Іх N. R. M.” паступіць ужо на наступным тыдні. Для беларускіх прыхільнікаў N. R. M. запланировали правесьці вялікую прэзэнтацыю ў сталіцы і разбавіць яе аўтографсэсіей. Польскія ж слухачы змогуць набыць кнігу падчас гастрольнага тура гурта ў канцы жніўня гэтага года.
{banner_819}{banner_825}
-20%
-30%
-20%
-18%
-30%
-20%
-20%
-50%
-10%
-50%
0063108