Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Кругозор


Наталля Тур,

Кліп «Вёска» за два дні сабраў амаль 38 тысяч праглядаў на YouTube. Здымалі яго «Дразды» у вёсцы Сівіца, што на Валожыншчыне.

Скриншот с видео
Скриншот видео

Твор гурта «Дразды» — гэта хутчэй відэахроніка мясцін, дзе прайшло дзяцінства ледзьве не кожнага з нас.

Ну хто не трывожыў спакой мясцовых бабулек рыкам матацыклаў «Мінск» і «Планета», хто не бег басанож, падымаючы пыл, да возера? Хто не любаваўся на буслоў і на тое, як спее жыта? Хто не рваў яшчэ зялёныя яблыкі ў садзе (асабліва, калі гэты сад суседскі)?

Пяшчотай і замілаваннем беларускай вёскай прасякнуты ўвесь кліп «Драздоў».

Видео: ДРОЗДЫ ТВ

Віталь Карпанаў, саліст гурта, расказаў «Рэгіянальнай газеце», што кліп, магчыма, таму і атрымаўся такім шчырым, бо здымалі яго ў вёсцы бацькоў Віталя — Сівіца, што на Валожыншчыне.

У ім усё сапраўднае: дзеці, што здымаліся ў кліпе, усе мясцовыя, матацыклы, што здымаліся ў кліпе, належаць самаму Віталю.

— Я часта бываю ў вёсцы, разы два на месяц дакладна. І ўсё тое, што паказана ў кліпе, раблю з задавальненнем: і ў возера нырца даю, і сала люблю на вогнішчы пажарыць.

У кліпе зняўся чатырохгадовы сын Віталя Карпанава.