Новае «Падарожжа дылетанта» накіравалася ў вёску Сіроціна, якая знаходзіцца ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. У гэты раз Юрый Жыгамонт распавядзе цікавую гісторыю мястэчка, якое ў перыяд найбольшага росквіту 250 год таму нават атрымала ад караля Рэчы Паспалітай Магдэбургскае права.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

 

Больш відэа вы знойдзеце TUT і на нашым канале на YouTube. Падпісвайцеся, гэта бясплатна!

Упершыню Сіроціна ўзгадваецца ў XVII стагоддзі, і ўжо ў той час на гэтым месцы знаходзілася ўніяцкая царква. Раней вёска была ўласнасцю шляхцічаў Грабніцкіх. І адзін з прадстаўнікоў роду — Урбан Антоній Грабніцкі дабіўся аўдыенцыі ў караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага з мэтай атрымання для Сіроціна Магдэбургскага права. 12 студзеня 1767 года яно ўступіла ў сілу, а вёска разам з ім атрымала і свой герб, які сёння з’яўляецца гербам усяго Шумілінскага раёна. Арыгінал прывілея на Магдэбургскае права захаваўся і зараз знаходзіцца ў Віцебскім абласным музеі.

Больш цікавага пра вёску Сіроціна вы даведаецеся ў новым выпуску. Нагадаем, што са студзеня 2017 года праграма «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц. Новыя выпускі таксама можна ўбачыць на персанальнай старонцы Юрыя Жыгамонта ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».

-20%
-99%
-20%
-10%
-45%
-10%
-50%
-5%
0066856