Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Кругозор


На Лідчыне стаіць адно з найстаражытнейшых мястэчак на тэрыторыі сучаснай Беларусі — вёска Белагруда. Яна месціцца на ўзвышшы памерам паўкіламетры на два і, паводле легенды, атрымала назву праз бялюткі пясочак ці праз радовішчы вапнякоў непадалёка. Так ці іначай навукоўцы знайшлі тут прыкметы жыцця чалавека яшчэ ў каменным веку. Сюды і выправіўся вандроўнік Юры Жыгамонт з новым выпускам «Падарожжаў дылетанта».

Вёска мае багатую гісторыю, і ў мясцовым касцёле захоўваецца маўклівы сведка шматлікіх здарэнняў на гэтай зямлі — абраз Маці Божай Балеснай. Ён з’яўляецца копіяй віленскага абраза з Вострай брамы, мясцовыя жыхары прыпісваюць яму цудадзейнасць. Так гэта ці не, можа спраўдзіць кожны ахвочы, дастаткова толькі выехаць за 183 кіламетры ад Мінску. А на што яшчэ паглядзець у Белагрудзе, дазнаецеся з відэа. Праграма створаная пры падтрымцы кампаніі velcom.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

 

Больш відэа вы знойдзеце TUT і на нашым канале на YouTube. Падпісвайцеся, гэта бясплатна!

,