22-23 ліпеня ў мястэчку Гарадок (Польшча, пад Беластокам) адбудзецца ХVІ фестываль беларускага рока БАСОВІШЧА 2005. Традыцыйна бяруць удзел генералы айчыннай музыкі: NRM, KRAMA, NEURO DUBEL, ZET, ULIS, а таксама леташнія пераможцы ТАРПАЧ, СОНЦАВАРОТ, ТАКСІ, HMP і іншыя каманды.

Як і ў мінулым годзе ўсім, хто пажадае самастойна узяць удзел у фэсце будзе прадастаўлена "Вольная сцэна". Галоўная ўмова — беларускамоўныя тэксты. З беларускага боку на конкурс паедзе 8 выканаўцаў. Тым, хто жадае узяць удзел у конкурснай частцы фэсту, неабходна да 10 чэрвеня 2005 даслаць свае дэма-запісы на адрас 220085 Менск а/с 5 (Віталь Супрановіч), або звязацца з арганізатарамі па тэл. 8029-6490888 або 208-46-07 (Віталь).

Для усіх жадаючых наведаць адзінае штогадовае сьвята беларускай рок-музыкі арганізуюцца традыцыйныя аўтобусы. Зьвяртацца можна па вышэй пазначых кантактах.
{banner_819}{banner_825}
-40%
-30%
-10%
-10%
-45%
-10%
-21%
-20%