Беларускі ПЭН-цэнтр абвясціў лаўрэатаў прэміі «Дэбют». Кожны з пераможцаў атрымаў ад фонду «Вяртанне» па 3900 беларускіх рублёў (адпавядае 2 тысячам долараў).

Пераможцамі сталі Міхал Бараноўскі са зборнікам паэзіі !VOLUMEN 1», Андрусь Горват з кнігай прозы «Радзіва „Прудок“. Дзённік» і Адэля Дубавец з перакладам з польскай мовы кнігі Вітальда Шаблоўскага «Танец мядзведзяў».

Астатнія фіналісты атрымалі заахвочвальныя прызы ў памеры 1000 беларускіх рублёў. У намінацыі «Паэзія» гэта Аляксей Арцёмаў з кнігай «Скрозь кіламетры» і Ганна Комар з кнігай «Страх вышыні». У намінацыі «Проза» — Андрэй Дзічэнка з кнігай «Сонечны чалавек» і Уладзімір Садоўскі з кнігай «1813». У намінацыі «Пераклад» — Надзея Кім з перакладам кнігі Клайва Стэйплза Льюіса «Хронікі Нарніі: пляменнік чараўніка» і Сюзанна Паўкштэла з перакладам кнігі Альвідаса Шляпікаса «Бог дажджу».

Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам «Вяртанне» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Уручаецца за дэбютную кнігу аўтарам да 35 гадоў і даецца за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад.

-30%
-20%
-12%
-30%
-80%
-12%
-10%
-20%