1. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  2. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  3. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  4. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  5. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  6. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  7. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  8. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  9. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  10. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  11. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  12. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  13. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  14. Что происходило в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  15. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  16. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  17. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  18. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  19. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA
  20. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  21. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  22. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  23. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  24. День Победы в Минске завершили концертом и фейерверком. Посмотрели, как это было
  25. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  26. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  27. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине


На здымку: З.Санько, В.Вячорка, З.Саўка і А.Трусаў падчас прэзэнтацыі “Беларускага клясычнага правапісу”. Аўтар фота М.Капран23 траўня ў Менску ў сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны адбылася прэзэнтацыя збору правілаў беларускага клясычнага правапісу, які днямі быў выдрукаваны ў адным з выдавецтваў Вільні асобнай кнігай. Цікавасьць да выданьня пераўзышла ўсе чаканьні аўтараў — сьціплае памяшканьне сакратарыяту ТБМ не зьмясьціла жадаючых патрапіць на прэзэнтацыю яшчэ да пачатку імпрэзы.

Гэтае кнігі карыстальнікі беларускага клясычнага правапісу чакалі ад 1995 году, калі ў часопісе “Спадчына” быў надрукаваны праект сучаснае нармалізацыі тарашкевіцы. На думку старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Лявона Баршчэўскага, аўтары рабілі слушна, не сьпяшаючыся выдаваць збор правілаў.

Баршчэўскі: “Зацягваньне зь сёньняшняга гледзішча выглядае абсалютна апраўданым, бо сябры працоўнае групы, здаецца, трывала ўсьвядомілі тую сярмяжную праўду, што мовазнаўцы не ствараюць правапісу і не дыктуюць яго нормаў, а проста аналізуюць як мага большы корпус тэкстаў, вызначаюць дамінантныя, больш зручныя для карыстаньня артаграфічныя і артаэпічныя варыянты і прапануюць іх у якасьці найбольш пажаданых ды пэрспэктыўных”.

Працоўная група ў складзе Юрася Бушлякова, Вінцука Вячоркі, Зьмітра Санькі і Зьмітра Саўкі за гэты час прааналізавала велізарную колькасьць тэкстаў, напісаных тарашкевіцай ды скарыстала прапановы і заўвагі навукоўцаў. Тым ня менш, выдадзены асобнай кнігай сыстэматызаваны збор правілаў клясычнага правапісу займеў ужо сваіх апанэнтаў. І сёньняшняя прэзэнтацыя выданьня адразу ж вылілася ў дыскусію. Асабліва шмат прэтэнзіяў на адрас аўтараў было выказана наконт правапісу цьвёрдага і мяккага “л” у запазычаных словах. З нагоды ўзьніклых спрэчак вядомы мовазнаўца Пятро Садоўскі заклікаў трымацца традыцыі:

Садоўскі: “Традыцыя латыні, сярэднявечная і ўнівэрсытэцкая… Хто вывучаў хоць трошкі латынь, памятае, што мы казалі мяккае “л”.

Лявон Баршчэўскі заклікаў аўтараў усе пярэчаньні і заўвагі ўлічыць пры перавыданьні збору правілаў, а карыстальнікаў прыняць выдадзеную кнігу да безумоўнага выкананьня:

Баршчэўскі: “Сёньня ж я заклікаў бы ўсіх, хто стварае тэксты ня школьным правапісам і не лацінкаю, прыняць правілы, зафіксаваныя ў гэтым зводзе, да пасьлядоўнага і безумоўнага выкананьня. Менавіта гэтым кожны засьведчыць сваю прыхільнасьць да пэўнае культуры, прадэманструе сваю элемэнтарную моўную салідарнасьць… Ідэальнага правапісу, натуральна, быць ня можа”.

А вось як успрыняў выданьне Алег Трусаў, старшыня Таварыства беларускае мовы, якое ў сваёй практыцы і на старонках сваіх выданьняў прытрымліваецца гэтак званае наркамаўкі:

Трусаў: “Тыя людзі, якія ў “Наша слова” будуць прысылаць свае нататкі і лісты, напісаныя згодна з гэтым правапісам, будуць так і друкавацца. Але далейшае жыцьцё таварыства будзе на мове большасьці. Паколькі на наркамаўцы працуе ўся афіцыйная Беларусь, мы ня можам станавіцца ў апазыцыю. Мы моцныя тым, што мы працуем у тых сытуацыях, у якіх астатнія альбо лямантуюць, альбо нічога ня робяць. А потым жыцьцё пакажа”.

Прысутныя на прэзэнтацыі, пераважна студэнты, актыўна раскуплялі збор правілаў беларускага клясычнага правапісу.
-10%
-15%
-21%
-5%
-10%
-20%
-10%
0073023