Кругозор


Праект «Папулярная навука па-беларуску» запрашае 27 лютага правесці вечар разам. Новая тэма — «Оптыка. Светлавая хваля і яе прымяненне».

Гэтым разам увага будзе скіравана на тлумачэнне звычайных светлавых з’яў, з якімі мы сустракаемся кожны дзень. Будзе прапанавана разабрацца, якую прыроду мае сонечны свет і што значыць «раскласці святло на спектр», а таксама разгледжана шкала электрамагнтных хваляў — дзе там ультарфіялет, а дзе інфрачырвонае выпраменьванне. Нагадаем пра з’явы інтэрферэнцыi і дыфракцыi (яны вывучаліся на мінулых лекцыях) і прадэманструем іх на практыцы. Будуць паказаны эксперыменты з лазерам і не толькі.

Запрашаем усіх у панядзелак, 27 лютага, а 19.00 у Галерэю TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9-ы паверх). Уваход вольны. Прыходзьце па цікавосткі і яблыкі. Дакладчык — студэнт фізічнага факультэта Андрэй Каваленак.