/ /

Сегодня в минском Дворце искусств откроется выставка «Правда о Курапатах». На протяжении недели она будет рассказывать о фактах и историях, которые удалось найти активистам инициативы «Эксперты ў абарону Курапат». Накануне открытия TUT.BY побывал на монтаже выставки и побеседовал с ее организатором Маратом Горевым о том, кто из белорусов первым протестовал против уничтожения памяти о Куропатах еще в сталинские времена, почему запрет работать с архивами — не страшно для историка и правомерно ли, по его оценкам, строительство бизнес-центра на улице Мирошниченко.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

«После войны она открыто заявила о том, что лес стоит на костях»

Нынешнюю выставку планировалось открыть еще в ноябре 2016-го, но из-за проблем с помещением дату пришлось перенести на неопределенный срок.

— З вялікай цяжкасцю далося нам гэтае памяшканне. Мы прыходзілі, дамаўляліся, а пасля нашага візіту падыходзілі іншыя людзі і казалі: «Калі вы дасцё, будуць у вас праблемы». Але нешта пакрысе мяняецца ў нашай краіне. Мы патрапілі ў акно мажлівасцей. Як і ў той раз. Зараз нам далі памяшканне на цэлы тыдзень замест трох дзён. Тады, у 2015-м, прыйшло больш за 2 тысячы чалавек. Сёлета чакаем больш.

По словам Марата Горевого, со времен прошлой выставки историки и активисты инициативы «Эксперты ў абарону Курапат» не получили доступа ни к одному архивному документу. Но, смирившись с этим, они нашли не менее эффективный способ добыть новую информацию.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Марат Горевой

— Мы разумеем, што крыніцы, якія ва ўсім свеце даступныя, у нас пад замком. Спроба атрымаць доступ да іх — гэта біццё галавой аб сценку. Таму галоўны акцэнт мы зрабілі на вуснай гісторыі, на ўспамінах людзей. Спачатку вычытваем і аналізуем усе адкрытыя крыніцы, даследуем тэрыторыю ляснога масіву. Пасля апытваем людзей у вёсках, што знаходзяцца ў наваколлі Курапатаў, далучаем новыя звесткі да вядомых і з дапамогай спецыялістаў у розных галінах асэнсоўваем усю інфармацыю. Такі падыход дае станоўчы вынік. Таму гэтую выставу можна назваць паклонам народнай памяці, якая захоўвае ўсяго вельмі шмат.

Вместе c коллегами историк опросил многих жителей в окрестностях национального некрополя. Некоторые из свидетельств стали для него открытием.

— Мы знайшлі сведку, якая падцвердзіла, што расстрэлы працягваліся нават тады, калі ў Мінск прыйшлі немцы. Менавіта тады апошні чорны варанок пад вечар прывёз у Курапаты людзей на расстрэл. Апроч таго, нашая субяседніца расказала, што адной ноччу напачатку вайны яе маці разам са сваёй сяброўкай, калі яны пільнавалі маёмасць саўгасу «Зялёны Луг», чулі з-за плоту не толькі адзінкавыя стрэлы, а аўтаматныя ці кулямётныя чэргі…

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Также стало известно имя человека, которого сегодня можно назвать первым защитником Куропат. Им была работница совхоза «Зеленый Луг» Лидия Яцук. После войны по деревне пошли разговоры, что на месте расстрелов планируют спилить деревья, выкорчевать их и распахать территорию под сельхозпосадки. Тогда Яцук открыто заявила о том, что лес стоит на костях, а земли в совхозе и так хватает, только некому ее обрабатывать. И в конце концов вынудила местного председателя совхоза пойти на прием к министру и отменить решение.

— Як ні дзіўна (гэта ж былі сталінскія часы!), настойлівасць Лідзіі Яцук дала свой плён — пасля таго, як міністр наведаў гэтыя мясціны, улады адмовіліся ад планаў узараць Курапаты і пакінулі гэтае месца ў спакоі. А потым вырашылі пашыраць ва ўрочышчы плошчы пад пасадкі леса. Мы, вядома, будзем распрацоўваць гэтую тэму далей, шукаць архіўныя звесткі: калі Лідзія Яцук працавала, як склаўся яе лёс. Пакуль пра гэта вядома толькі з адной крыніцы.

Жизнь тех, кто жил рядом с расстрелами

На нынешней выставке будут представлены как материалы, презентованные в 2015 году, так и новые находки. В экспозиции шесть стендов: «Зона», «Мінскія галгофы», «Конкурс», «Экспертызы», «Наведнікі», «Жыццё каля плота».

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

«Мінскія галгофы», которые подготовили Вацлав Орешко и Алесь Маковой, представит информацию о местах вокруг Минска, где, помимо Куропат, расстреливали людей. Их, как утверждают эксперты, более десяти, однако стенд расскажет лишь о шести, о которых есть достоверные свидетельства конкретных людей.

На стенде «Жыццё каля плота» можно увидеть и почитать, как рядом с Куропатами жили, любили, женились, рожали детей местные жители. Стенд представлен историями двух семей — Залецких и Боровских.

— Зоя Залецкая распавядае гісторыю сваёй сям'і. Вось гэты прыгожы вусаты шляхціч — яе бацька. Яго асудзілі і саслалі на Калыму. Калі ён збег першы раз, яго злавілі і паставілі на лоб кляймо. Другі раз быў больш удалым: паміж вагонамі-таварнякамі ён змог даехаць да Вусць-Каменагорска. Як выжыў? Казаў, каты грэлі зімой. Гэта жах! Як ён вытрымаў, я не ўяўляю. Ён прыехаў у Каменагорск, лёг на базарнай плошчы паміраць — апухшы, абмарожаны, галодны. Яго знайшоў старшыня мясцовага калгасу і забраў з сабой. Мужчына ачуняў, пайшоў на вайну. Але не пад сваім прозвішчам — Залецкі ён змяніў на Залескі. Пасля вайны прыйшоў дадому, але ўсё жыццё баяўся, што за ім прыйдуць зноў.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Вось гэта — Бароўская — верагодна, адзіная на гэты дзень жывая сведка расстрэлаў. Яна і яе мужык. Ён спачатку сядзеў на Салаўках. Потым, калі забілі фон Кубэ, трапіў у закладнікі. Але ён неяк выблытаўся і застаўся жывы. Калі вярнуўся з фронту, яму сказалі: «Калі ты быў закладнікам у немцаў, цябе ж не забілі?! Вось за гэта і паедзеш на Калыму». Такім чынам, у 1949 годзе яму далі 10 гадоў лагераў. Вось вам лёс: спачатку Салаўкі, потым год у засценках гестапа, пасля ГУЛАГ…

Вось тут мастакі ўзнавілі эпізод з жыцця ля плота. Хлопчыкі пайшлі ў лес па ягады. А маці ўсё непакоілася: «Куды пайшлі? Там жа лес, зона, могуць забіць». І чуе, бяжыць яе дзіця дадому, галосіць. За ім — энкавэдыст, страляе па хлопцу. Аднекуль з’явіўся бацька, хапае энкавэдыста за руку і кажа: «Ты што робіш?» А той адказвае, патыхаючы алкаголем: «Я думаў, гэта нехта збёг».

«Справа з пабудовай бізнэс-цэнтра ля ахоўнай зоны Курапат — чыстая эквілібрыстыка»

В последние дни Марат Горевой был увлечен и занят подготовкой выставки. Но он внимательно следит за ситуацией у дома № 49 по улице Мирошниченко. Спрашиваю, находится ли планируемый бизнес-центр, который в последние дни получил столько внимания, в охранной зоне Куропат. Историк начинает отвечать издалека, чтобы вникнуть в предысторию.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

— У ахоўнай зоне, якая вызначае рэжымы ўтрымання канкрэтнай матэрыяльнай нерухомай каштоўнасці і прылеглых да яе абшараў, забаронена ўсялякае новае будаўніцтва, што не мае адносінаў да патрэбаў дадзенага помніка. Курапаты — знак бяды беларусаў і нацыянальны некропаль, дзе не па сваёй волі ляжаць тысячы бязвінных нашых продкаў — самых працавітых, адукаваных і таленавітых. Вось чаму Курапаты — адна з найбольш балючых ранаў беларускай душы, якую нельга бясконца вярэдзіць. Дзякуй богу, што на Беларусі ёсць людзі з гонарам, годнасцю і сумленнем. І гэтыя людзі адэкватна рэагуюць, калі побач з нашай святыняй спрабуюць пабудаваць любыя новыя аб’екты, тым больш тыя, якія сваёй назвай ці прызначэннем ганьбяць гонар, годнасць і сумленне беларусаў. Прычым такая натуральная рэакцыя грамадскасці мае месца незалежна ад таго, увайшла будаўнічая пляцоўка ў ахоўную зону ці не.

Историк рассказывает, что урочище Куропаты еще в 1993 году внесли в Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь как памятник истории и археологии международного значения. Одновременно оно должно было приобрести соответствующую его статусу охранную зону. Однако, приняв Куропаты под свою опеку, государство многие годы игнорировало этот вопрос.

— Ахоўную зону вымушаны былі зацвердзіць толькі пад уплывам адпаведнай рэакцыі грамадства (тут кальцавая і смачныя кавалкі зямлі). Спецыялісты сказалі: «Помнік такога кшталту патрабуе ахоўную зону шырынёй не менш за 300 метраў навокал, як робяць ва ўсім свеце». Мінкульт спачатку пагадзіўся, але пасля ўсё пакрэсліў, звузіў шырыню ахоўнай зоны і зацвердзіў яе як часовую. Але так нідзе не робіцца! Праз 10 гадоў урэшце зацвердзілі сталую ахоўную зону, але зноў скарацілі яе былую шырыню і зліквідавалі яе цэльнасць — зараз ахоўная зона Курапатаў складаецца з двух асобных кавалкаў.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Марат Горевой считает незаконными как действия по застройке территории, так и попытки чиновников потворствовать этому решению.

— Вось чаму для нас няважна, вядзецца будаўніцтва офіснага цэнтра па-за межамі дзеючай ахоўнай зоны ці ў яе межах. Бо гэта, у прынцыпе, не мяняе сітуацыю. Глядзіце, «Бульбаш-хол» спачатку паставілі ў ахоўнай зоне, вызначанай Міністэрствам культуры, а пасля таго, як чыноўнікі звузілі яе, «Бульбаш-хол» апынуўся на тэрыторыі, якая страціла ахоўны статус. Зараз — наадварот: спачатку Мінкультуры звузіла памеры ахоўнай зоны, а потым на тэрыторыі, якая страціла ахоўны статус, узводзяць будынак пад офісы. Вось такія тут маніпуляцыі.

Карацей — забудоўшчыкам была патрэбная нейкая тэрыторыя каля Курапатаў і яны яе атрымалі за кошт дзеянняў Міністэрства культуры па звужэнню ахоўнай зоны помніка. Так не павінна быць у прававой дзяржаве, бо інакш ад ахоўных зонаў Курапатаў нічога не застанецца. Таму трэба вяртаць Курапатам ахоўную зону ў 300 метраў і закрываць гэтае пытанне назаўжды.

-20%
-21%
-25%
-15%
-10%
-10%
-35%
-10%
-10%
-20%