Кругозор


Партал TUT.BY, тэлеканал «Белсат» і Сяржук Доўгушаў запрашаюць ахвочых заспяваць песні з папулярнага праекта «Народны альбом» за тыдзень да мінскага канцэрта праекта. «Спеўны сход» адбудзецца ў чацвер, 16 лютага.

Фото с сайта budzma.tv
Фото с сайта budzma.tv

У Галерэі TUT.BY а 19-й збяруцца прыхільнікі праекта і ўсе ахвочыя заспяваць любімыя амаль народныя песні. Сяржук Доўгушаў, Лявон Вольскі і ідэйны натхняльнік «Народнага альбому» Міхал Анемпадыстаў навучаць спяваць хіты не горш за артыстаў. Пад час імпрэзы адбудзецца прэзентацыя DVD+CD канцэрту «Народны Альбом. 20 год» у Беластоцкай оперы.