/ /

Пяты год запар беларускі партал TUT.BY выбраўся ў калядную экспедыцыю, каб павіншаваць усіх добрых людзей з зімовымі святамі і працягнуць традыцыю продкаў у сучаснасць. Сучасная Каза скача на абцасах, а вышыванка Дзеда апранутая паверх кашулі, але тое не змяншае эмацыйнасці і шчырасці.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

 

Больше видео вы найдете TUT и на нашем канале на YouTube. Подписывайтесь, это бесплатно!

Разам з фальклорным калектывам Guda і Школай традыцыйнага мастацтва святочная працэсія на чале з сузаснавальнікам TUT.BY Кірылам Валошыным наведалася ў Нацыянальнае агенцтва па турызме, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), цэнтральны апарат Следчага камітэта, Мінскае гарадское ўпраўленне МНС і адміністрацыю Савецкага раёна Мінска. Па дарозе завіталі і да нашых партнёраў з Viber. Аказалася, што сур’ёзныя людзі ў службовай форме і строгіх пінжаках умеюць не толькі ажывіць Казу, але і самі спяваць калядныя песні, як тое зрабілі ў МАРГу, якое сустракала калядоўшчыкаў на чале з першым намеснікам міністра Артурам Карповічам.

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
У багатую каляду!
Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
Наведвальнікаў з зоркай і ў масках Казы ды Мядзведзя ў гэтых прыёмных яшчэ не бывала
Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
Нацыянальнае агенцтва па турызме вітае калядоўшчыкаў
Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
Танчыла, танчыла ды раптам здохла Козачка
Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
Калядоўшчыкі шпацыруюць у Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
Антыманапольшчыкі і гандляры прыстасавалі падручныя прылады замест музычных інструментаў, спевамі ды танцамі здзівілі Каляду TUT.BY
Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
Самай малой калядоўшчыцы ўсяго 9 месяцаў, ёй асаблівая ўвага
Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
Будынак цэнтральнага апарата Следчага камітэта прымае святочную працэсію. Дакументаў у Казы на ўваходзе не патрабавалі
Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
Вучонаму Мішку, які скончыў Смаргонскую акадэмію, давялося ці не вымольваць сабе заданне ў Следчым камітэце
Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
Го-го-го Каза, го-го-го шэра!
Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
Ажывіць Казу ў СК змаглі сертыфікатам на эксклюзіўны матэрыял ад Следчага камітэта
Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
У госці да ратавальнікаў
Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
Каляда ў Музеі агню
Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
Традыцыйныя метады рэанімацыі да святочнай Козачкі не прымянялі, толькі цукеркі!
Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
І нікуды без танцаў з вучоным Мішкам
Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
Мы людзі няпростыя, ідзем з далёкага краю, з-пад самага раю!.. Ды не самі ідзем, а Казу вядзем
Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
Спевы напоўнілі ўвесь будынак адміністрацыі Савецкага раёна
Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
Але нават адміністратыўныя сцены не прадухілілі чарговай «смерці» Казы…
Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
… і фінтоў ад Мядзведзя. Выканкам быў адзіным месцам, дзе Мішку не прасілі прысядаць
Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
З Калядамі! Хай і ваш новы год асвячае святло зораў і дабра!

Сёння, 18 студзеня, апошні дзень Калядаў паводле юліанскага календара. Дзяўчаты могуць варажыць, а ахвочыя пайсці ў сваю калядную вандроўку па дамах суседзяў, сяброў, а можа і зусім незнаёмых людзей. Калядоўшчыкі ў хаце — знак таго, што год для гаспадароў будзе ўдалы. Ну і канешне, гэта як мінімум 10 хвілінаў пазітыву і радасці. Не адпускайце святы за так.

Каманда TUT.BY дзякуе краме падарункаў і сувеніраў ручной работы і народных майстроў «РАГНА» за дызайнерскую калядную зорку.

Глядзіце таксама

Каляды TUT.BY 2016. Банкіры, праграмісты і айцішнікі пад зоркай калядоўшчыкаў TUT.BY
Каляды TUT.BY 2016. Банкіры, праграмісты і айцішнікі пад зоркай калядоўшчыкаў TUT.BY
Каляды TUT.BY 2015. Дзіва для рэкламшчыкаў, калядоўшчыкі ў танку ды паўсюдныя танцы
Каляды TUT.BY 2015. Дзіва для рэкламшчыкаў, калядоўшчыкі ў танку ды паўсюдныя танцы

 

Каляды TUT.BY 2014. Усцешаны Барадулін, уражаныя вайскоўцы, танцы ў velcom і групавое фота ў Viber
Каляды TUT.BY 2014. Усцешаны Барадулін, уражаныя вайскоўцы, танцы ў velcom і групавое фота ў Viber
Каляды TUT.BY 2013. Это не сюрприз, это - шок!
Каляды TUT.BY 2013. Это не сюрприз, это — шок!
{banner_819}{banner_825}
-20%
-10%
-25%
-20%
-20%
-10%
-50%
-10%
-10%
-50%
-55%