Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
Общество
В мире
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Кругозор


Пісьменнік Уладзімір Арлоў і мастак Павел Татарнікаў скончылі працу над кнігай «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі».

Ілюстрацыя мастака Паўла Татарнікава

Як расказаў TUT.BY бізнесмен Павел Бераговіч, які выступіў фундатарам выдання, Павел Татарнікаў працаваў над кнігай шэсць гадоў, Уладзімір Арлоў — чатыры. Калі параўноўваць з іншымі кнігамі Арлова, то можна сказаць, што гэта «Краіна Беларусь» для дзяцей і падлеткаў.

«Мяркую, кніга такога мастацкага ўзроўню — сярод унікальных у свеце, не гаворачы пра Беларусь», — кажа Бераговіч. Кніга выходзіць у дзвюх частках і ахоплівае гісторыю нашай краіны ад з’яўлення на ёй старажытнага чалавека да аднаўлення беларускай незалежнасці на пачатку 1990-х гадоў. Першая кніга сканчваецца паўстаннем Тадэвуша Касцюшкі 1794 года, пасля паражэння якога тэрыторыя Беларусі была ўключана ў склад Расійскай імперыі. Як паведаміў Бераговіч, зараз ідзе праца над другой часткай.

Кніга мае вялікі фармат (21,8 на 29 см), 223 старонкі, цвёрдую вокладку. Пакуль яе можна замовіць праз блог журналіста Глеба Лабадзенкі. Кошт адной кнігі складзе 45 рублёў (пры самавывазе ў Мінску), 50 рублёў (з паштовай дастаўкай па Беларусі). У выпадку замовы падпісчыкі атрымаюць кнігу ўжо да канца студзеня. Як паведаміў Бераговіч, магчыма, у гэты час кніга з’явіцца ў кнігарнях, але хутчэй за ўсё будзе там каштаваць даражэй.

Ілюстрацыя мастака Паўла Татарнікава

Ілюстрацыя мастака Паўла Татарнікава

Ілюстрацыя мастака Паўла Татарнікава

Ілюстрацыя мастака Паўла Татарнікава

Ілюстрацыя мастака Паўла Татарнікава

Ілюстрацыя мастака Паўла Татарнікава