Пад вуліцамі Гродна праходзяць кіламетры ліўневых калектараў, дзякуючы якім горад не затаплівае ў час моцных дажджоў. Адзін з гродзенскіх дзігераў правёў для Hrodna.life экскурсію па падземным горадзе, глыбіня якога ў некаторых месцах даходзіць да 15 метраў.

Фото: hrodna.life
Фото: hrodna.life

Месцам экскурсіі гродзенскi дзігер абраў адзін з вядомых і самых працяглых калектараў горада пад назвай «Удаў». Так яго называюць, бо ён — самы даўгі ў горадзе.

Галоўны гарадскі калектар ліўневай каналізацыі прымае ў сябе сцёкі з усёй левабярэжнай часткі горада. Яго пабудавалі ў 1977 годзе метадам шчытавой праходкі. Даўжыня — 11 км. Глыбіня залягання ад 4 да 20 метраў, дыяметр ад 1,5 да 3 метраў. На некаторых участках ён сумешчаны з фекальнай каналізацыяй, прычым каналізацыйная труба схаваная ў банкетку, якая займае каля чвэрці перасеку тунэлю. Уваход у калектар ёсць у цэнтры горада, заканчваецца ён на ачышчальных збудаваннях, перад якімі мае дзве камеры з аварыйнымі пералівамі ў Нёман.

Увайсцi можна ў некалькiх месцах у горадзе, але людзей там сустрэць амаль немагчыма, бо не кожны адважыцца хадзіць глыбока пад зямлёй у цемры.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

-20%
-50%
-15%
-10%
-50%
-10%
-10%
-30%
-52%
-20%
0066856