Музыкам "Старога Ольсы" так спадабалася адказваць на пытанні наведнікаў TUT.BY, што яны вырашылі аддаць ім яшчэ адзін запрашальнік на сённяшні канцэрт.

Гэтым разам вы мусіце адказаць на пытанні ад "Старога Ольсы".

Увага! Пытанні:

Хто не таньчыць, той…

Гэй літвіны!       …

Patria Super Omnia, літвіны!        …

Першы, хто правільна адкажа і дашле свае адказы на адрас edellin@tut.by, атрымае запрашальнік на дзве асобы на канцэрт "Старога Ольсы" і "Осіміры", які пачнецца сёння а 19-й гадзіне ў Доме літаратара.

Акрамя таго, у сувязі з тым, што Радыёаматар, які выйграў запрашальнік падчас учорашняй онлайн-канферэнцыі, жыве ў Гомелі і не здолее прыехаць на канцэрт у Мінск, ён ласкава пагадзіўся аддаць свой запрашальнік "якому-небудзь добраму чалавеку". Вялікі дзякуй! Самым добрым - прынамсі, чуллівым - чалавекам з тых, хто ўчора задаваў пытанні, зразумела, з'яўляецца прадстаўнік партыі зялёных. Калі ласка, пішыце на той жа адрас.
-90%
-15%
-10%
-5%
-50%
-15%
-40%
-20%
-25%
0071695