191 дзень — столькі доўжыліся азіяцкія прыгоды Аляксандра Гойшыка, які даехаў аўтастопам да Тайланду. Вольны падарожнік, журналіст-фрылансер і вулічны артыст наведаў па дарозе 13 краін, праехаўшы больш чым 13 тысяч кіламетраў.

Вандроўнік з чатырнаццацігадовым стажам і 45-цю наведанымі краінамі ўпершыню выбраўся ў падарожжа з мэтай навучыцца зарабляць. У дарозе ён вёў блог і пісаў шэраг рэпартажаў для беларускіх часопісаў і анлайн СМІ, а таксама радаваў дзетак вялізнымі мыльнымі бурбалкамі.

У чацвер, 8 снежня, у Галерэі TUT.BY (ст. м. «Міхалова», праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх) адбудзецца прэзентацыя вандроўкі, падчас якой Аляксандр падрабязна распавядзе пра свае прыгоды, падзеліцца досведам вольных падарожжаў, раскажа, як можна зарабляць у дарозе і адчуваць сябе як дома ў любой краіне свету.

Музычнае суправаджэнне сустрэчы — беларускі Dub FX, найлепшы вулічны музыка Мінска Ethno Beat. Пачатак, а 19-й. Уваход вольны!

{banner_819}{banner_825}
-25%
-15%
-20%
-10%
-99%
-30%
-33%
-35%