фотоНа канцэрт 27-га "Крамы" ў сумнавядомым "Рэактары" накладзена табу — пасьля папярэдняй згоды, арганізатарам імпрэзы было адмоўлена ў яе правядзеньні.

Упраўленьне культуры Менгарвыканкаму не выдала арганізатарам гастрольнае пасьведчаньне без тлумачэньня прычынаў. Загадчык аддзелу па справах мастацтва гэтага ўпраўленьня Ўладзімер Хамянкоў кажа, што ніякіх заяў у яго аддзел не падавалі: "У нашым справаводстве няма ніякіх папер, датычных гэтага мерапрыемства".

Дырэктар "Крамы" Павал Кашырын асабіста меў размову з Хамянковым: "Ён сказаў, што мае прычыны, каб адмовіць нам у правядзеньні канцэрту. Праўда, не назваў якія". "Для мяне гэта не зьявілася нечаканасьцю. Маральна да такой хады падзеяў я быў падрыхтаваны", — так пракамэнтаваў навіну Ігар Варашкевіч.

Дырэктар групы Павал Кашырын кажа, што адбылася даволі дзіўная рэч, паколькі ён неаднаразова ўзгадняў пытаньне правядзеньня канцэрту з кіраўніцтвам клюбу. Але засьцерагчыся не атрымалася: "Мы, быццам бы, паразумеліся з "Рэактарам", ужо рэкляма ў мэтро зьявілася…", — з роспаччу кажа П.Кашырын.

Удзельнікі "Крамы" знаходзяцца зараз у тым жа стане, што і музыкі з "Нэйра Дзюбелю" два тыдні таму. Ігар Варашкевіч з жалем жартуе: "Можа назвацца "Хронікамі доктара Вараша?". Варыянт з правядзеньнем канцэрту пад іншай назвай таксама разглядаўся. Была нават ідэя вернуць часова ранейшую назву групы — "Рокіс", аднак ужо кіраўніцтва клюбу не пайшло на гэта. "І я іх выдатна разумею — рызыкаваць ім у такіх умовах не выпадае", — кажа П.Кашырын.

Хадзілі чуткі, што канцэрт 27-га будзе разьвітальным для "Крамы". Як высьветлілася, Варашкевіч плянаваў разьвітацца са старой праграмай і абвесьціць новы этап у жыцьці групы.

Сяргей Будкін
{banner_819}{banner_825}
-20%
-10%
-20%
-20%
-70%
-20%
-10%
-20%
-20%
-20%