1. С 13 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  2. Цена биткоина впервые в истории превысила 62 тысячи долларов за монету
  3. Euronews прокомментировал прекращение вещания в Беларуси
  4. «Самое благоприятное время для продавцов». Что происходит на вторичном рынке квартир в Минске
  5. Минздрав временно запретил ввозить и продавать в Беларуси некоторую продукцию NIVEA. Что говорит торговля?
  6. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  7. Уролог объясняет, как не пропустить признаки одного из самых частых заболеваний почек
  8. «На претензии отвечали: „Вам что, жалко?“». Как Gastrofest боролся с клонами фестиваля
  9. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  10. Тысячи сотрудников «Нафтана» и «Гродно-Азота» могут не получить допуск к работе по медицинским показаниям
  11. «Когда умирают такие люди, говорят, что уходит эпоха». Друзья и коллеги — о «песняре» Леониде Борткевиче
  12. «Мне говорили: «Лучше бы ты мужа нашла и варила ему борщи!». История молодой трактористки Наташи
  13. «В Беларуси не ценил того, что имел». Физик отчислился из БГУ и изучает бозон Хиггса в Германии
  14. Герасименя продала на аукционе золотую медаль чемпионата мира
  15. «Все больше откусывают парк». Как там стройка Национального стадиона и чем она тревожит местных
  16. Как река превращается в море. Большая вода на Полесье
  17. Самые теплые, крепкие и дешевые стены: сравнили газосиликат, керамзитобетон и керамические блоки
  18. Умер «песняр» Леонид Борткевич
  19. Купаловский восстановит поставленный 20 лет назад спектакль. Названы фамилии новых актеров
  20. Бывшая жена Ивана Вабищевича: «Когда увидела интервью Вани о нашем расставании, у меня был шок»
  21. Украина ввела дополнительные ограничения на границе с Беларусью
  22. Минобороны заявило, что неизвестное воздушное судно нарушило белорусскую границу со стороны Польши
  23. Суды и проданная медаль Герасимени. Что происходит в стране 13 апреля
  24. Биатлонистка Сола честно рассказала о позиции, народной любви и собственном гнездышке в Новой Боровой
  25. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как
  26. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  27. КГБ сообщил о задержании Костусева и Федуты «по подозрению в совершении преступления»
  28. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  29. «Самая длинная 16 сантиметров». Дома у минчанки живут 34 улитки. Смотрите, какие они красивые
  30. Третья волна. В Беларуси растет количество заразившихся COVID-19 и пациентов с тяжелыми пневмониями


Кампанія «Будзьма беларусамі!» і Саюз беларускіх пісьменнікаў прапанавалі скласці спіс самых важных кніг, якія за 500 гадоў паўплывалі на развіццё беларусаў як нацыі. Вынікі чытачоў і экспертаў супалі толькі часткова.

Народнае галасаванне цягнулася 10 дзён і складалася з некалькіх этапаў. Спачатку чытачы сайта «Будзьма» склалі спіс найбольш важных з іх пункту гледжання кніг, а пасля адбылося ўласна галасаванне па гэтым спісе, складзеным супольна. Такім чынам з’явіўся топ-20 кніг, якія перамаглі ў выніку народнага галасавання.

Першае месца заняў раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». На другім месцы апынулася «Біблія», якую выдаў Францыск Скарына. На трэцім месцы — паэтычны зборнік Максіма Багдановіча «Вянок».

Агульны вынік першай дзясяткі атрымаўся наступным:

1. Уладзімір Караткевіч «Каласы пад сярпом тваім»

2. Францыск Скарына, Біблія

3. Максім Багдановіч «Вянок»

4. Васіль Быкаў «Знак бяды»

5. Якуб Колас «Новая зямля»

6. Мікола Гусоўскі «Песня пра зубра»

7. Іван Мележ «Людзі на балоце»

8. Ян Баршчэўскі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

9. Статуты Вялікага Княства Літоўскага

10. Адам Міцкевіч «Пан Тадэвуш»

Літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч так пракаментаваў вынікі: «Галасаванне паказала аблічча актыўнай і пасіўнай беларускамоўнай аўдыторыі наогул. Я сачыў за тым, як ішла галасаванка ад пачатку — Караткевіч выйшаў у лідары амаль адразу, хоць арганізатары кампаніі „Пяцісотгоднасць“ нават назвай сваёю недвухсэнсоўна ўказвалі на Скарыну як асноўнага фаварыта. Атрымалася ж, што ў чытачоў свая іерархія, незалежная ад кампаній і прапаноў. Выбар „Каласоў“, „Вянка“ і Скарыны трыма кітамі беларускай кнігі паказальны. Скарына тут сімвалізуе ўсё нашае слаўнае мінулае часоў Рэнесансу, Караткевіч — паўстанцкі характар беларускай пасляваеннай літаратуры, а Багдановіч акумулюе ў сабе ідэю эстэтызму і чыстай красы (забіраючы такім чынам балы ў Дубоўкі, Жылкі, Калюгі і іншых інтэлектуалаў)».

Асобна прайшло галасаванне сярод экспертаў. На просьбу арганізатараў у склад экспертнай рады ўвайшло больш за два дзясяткі асобаў, сярод якіх вядомыя пісьменнікі, філосафы, крытыкі, незалежныя выдаўцы, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных архіваў і музеяў (сярод іх філасоф Валянцін Акудовіч, брытанскі даследчык Арнольд Макмілін, дырэктар архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка). Кожны з экспертаў прапанаваў свой спіс з 50 кніг. А з яго сфармавалі агульны спіс па колькасці згадак кожнай пазіцыі. Першыя тры месцы падзялілі «Дудка беларуская» Францішка Багушэвіча, «Вянок» Максіма Багдановіча і «Біблія» Францыска Скарыны.

Першая дзясятка па версіі экспертаў атрымалася наступнай:

1. Францішак Багушэвіч «Дудка беларуская»
2. Максім Багдановіч «Вянок»
3. Францыск Скарына, Біблія
4. Якуб Колас «Новая зямля»
5. Мікола Гусоўскі «Песня пра зубра»
6. Ян Баршчэўскі «Шляхціц Завальня»
7. Уладзімір Караткевіч «Каласы пад сярпом тваім»
8. Іван Мележ «Людзі на балоце»
9. Яўхім Карскі «Беларусы»
10. Статут Вялікага Княства Літоўскага

Як бачна, «Каласы пад сярпом тваім», лідар народнага галасавання, апынуліся тут на сёмым месцы.

-99%
-10%
-40%
-65%
-15%
-20%
-40%
-10%
-25%
-50%
0070970