фотоГурт KRIWI даўно і трывала прапісаўся ў Берліне, зрэдзьчасу выязджаючы адтуль у глабальныя туры кшталту Берлін-Варшава-Парыж-Туніс, куды яшчэ радзей трапляе родны Мінск (такія ўжо ўмовы кантракту калектыву, які ў 2000 годзе выйграў фэст лепшых этна-гуртоў Берліна, выдаў шэраг запісаў на дысках буйнейшых фанаграфічных кампаній Еўропы.

Нядаўна вакалістка KRIWI Вераніка Круглова выйшла замуж за свайго прад’юсара, вядомага ў Германіі акцёра тэлевізійных серыялаў Валерыя Канішчава і ў іх 9 кастрычніка 2004 года ў Берліне нарадзілася дачка, якую назвалі Дамініка-Жазэфіна Жоэль (для хатніх проста Jo-Jo). У сувязі з гэтым KRIWI пэўны час не выступалі нават там, але першы канцэрт пасля духоўнай адаптацыі маладой маці адбудзецца менавіта на Радзіме - 21 красавіка ў сталічным Доме літаратара.

Цікава, што ў гэтым канцэрце з прэзентацыяй свайго першага самастойнага альбому “Вясна красна” прыме ўдзел гурт “ЯR”, які калісьці адкрыла Вераніка Круглова. Гэты калектыў працуе ў джазавай плыні беларускага фольк-мадэрну.

Пасля мінскага канцэрту гурт ад’язджае на грандыёзны еўрапейскі Карнавал культур народаў свету, пасля якога яго чакаюць новыя кантрактныя туры.

Нагадаем, што напярэдадні канцэрту Вераніка Круглова правяла онлайн-канференцыю з наведнікамі TUT.BY.

Сувязь з гуртом:
8-0293-172253
{banner_819}{banner_825}
-35%
-40%
-20%
-10%
-20%
-15%
-45%
-20%
-60%