Изображение с сайта dnevniki.ykt.ru
Изображение с сайта dnevniki.ykt.ru

«Папулярная навука па-беларуску» распачынае новы, «аптычны сезон», і запрашае ахвочых на першую сустрэчу 21 верасня ў Галерэю TUT.BY.

Ведаеце, што такое святло? А ці можна раскласці яго з дапамогай прызмы, і што пры тым адбываецца? Атрымаць адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы зможаце ўжо 21 верасня. «Папулярная навука па-беларуску» распачынае шэраг заняткаў па тэме «Оптыка». Размова пойдзе пра гістарычнае развіццё оптыкі, яе першаадкрывальнікаў ды ўсялякія цікавосткі, звязаныя з гэтай тэмай. Вы дазнаецеся пра тое, якім чынам Арыстоцель, Пталамей, Гюйген звязаныя з оптыкай, даведаецеся, як распаўсюджваецца святло і што такое камера абскура. Практычная частка сустрэчы ўключыць у сабе эксперыменты на закон праламлення і палярызацыю. У дадатак — гульні і яблыкі.

Чакаем у сераду, 21 верасня, а 19.00 у Галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Дакладчык — навуковы супрацоўнік Акадэміі навук Беларусі Рыгор Русецкі.

{banner_819}{banner_825}
-20%
-10%
-15%
-50%
-20%
-10%
-31%
-55%
-40%