177 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  2. «Шахтер» добыл волевую победу над «Неманом» и установил новый рекорд чемпионата. БАТЭ проигрывает «Руху»
  3. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  4. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  5. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  6. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  7. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  8. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  9. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой». Мнение
  10. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  11. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  12. «Молодежи здесь заняться нечем». История о вынужденном переселении в деревню — по распределению
  13. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  14. Плюс 1363 пациента за сутки. Минздрав опубликовал свежие цифры по коронавирусу
  15. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  16. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  17. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  18. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отравилась мухоморами
  19. Экс-капитана Генштаба за фото документа «польскому телеграм-каналу» приговорили к 18 годам за госизмену
  20. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  21. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  22. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  23. Фура и микроавтобус столкнулись под Смоленском — пострадали 13 белорусов, один в крайне тяжелом состоянии
  24. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  25. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  26. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  27. ГПК: сбор за выезд за границу на машине надо будет оплачивать с 1 июня
  28. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  29. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-справочный центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  30. Матч между хоккейными сборными Беларуси и Казахстана отменен


фото

Праект гістарычнай музыкі "Легенды Вялікага Княства" запрашае 25 сакавіка ў 19 00 на прэзентацыю замкавай музыкі з новага альбома "Старажытная зямля".

Музыка “Полацкага сшытку”, сярэднявечных беларускіх і еўрапейскіх табулатураў, псальмы і канты прагучаць у выкананьні гуртоў “LITUUS”, “Artes Liberalis”, дуэту Тамары Рэмез (вакал) і Тэрэзы Чарыевай (арфа).

Беларускую замкавую музыку, старадаўнія мелодыі на копіях сярэднявечных інструментаў (лютні, жалейкі, дуды, гусьлі, ліры і іншыя) прэзентуюць Зміцер Сасноўскі і Каця Радзівілава (гурт Стары Ольса) разам з маладым гуртом “Ула” і дзіцячым “Рарог”.

Аздобіць канцэрт гурт старадаўняга танцу “Яварына”.

Моладзевы тэатар эстрады (Маскоўская,18а). Квіткі каштуюць 4-6 тыс.
Тэлефоны для даведак 2228296, (029) 6168490.


Музычны альбом “Старажытная зямля” зьяўляецца працягам збору ”Легенды Вялікага Княства”, створанага у 2000 годзе. Ён прэзэнтуе гісторыю беларускай музыкі ў розных яе жанрах.

Музычныя легенды ахопліваюць вялікі кавалак гісторыі - ад часоў утварэньня першай беларускай дзяржавы Полацкага княства - да часоў Рэчы Паспалітай, куды ўваходзіла Вялікае княства Літоўскае. Кожная кампазыцыя альбому мае сваю легенду, адкрывае таямніцы нашае гісторыі, адраджае забытыя шляхецкія традыцыі.

Архаізаваны беларускі фальклёр агучаны Алесем Ласём у лірніцкай (старацкай) традыцыі вандроўных музыкаў (песьня “Гаўрыла”). Рыцарскім духам насычана міталягічная баляда “Конь з Арлом”, гістарычная песьня 16 ст.“Дунаю-дунаю”, “Песьня а князю Вітаўту”. Вайсковая песьня “Дубровачка” прадстаўляе мужчынскую сьпеўную традыцыю; карагод “Медуніца” - жаночую традыцыю старажытнага бесьперапыннага сьпеву.

Выкананьне мэлёдыяў на копіях сярэднявечных інструмэнтаў яскрава ажыўляе музычную культуру вуліцаў і гарадоў эпохі ВКЛ. Варган (дрымба), гусьлі (псалтыр), гатычная арфа, арганы, званы, рэнэсансная лютня - рэдкія музычныя інструмэнты, якія былі папулярныя ў эпоху Сярэднявечча, і цяпер іх гучаньне пераносіць нас у мінулае.

У часы Рэнэсансу ў Беларусі працавалі многія вядомыя замежныя й мясцовыя кампазытары, амаль усе яны прадстаўлены ў “Легендах” - Кшыштоф Клябан, Войцех Длугарай, Валянцін Бакфарк, П. Жаліхоўскі. Гісторыя кожнага кампазытара - гэта ўнікальная старонка велікакняжацкага двара ў Вільні й Горадні.

Першая інструмэнтальная музыка ў XVI ст. найперш была танцавальнай. Разам з каралевай Бонай у ВКЛ была прывезеная мода на італійскія й францускія танцы - паваны, гальярды, куранты. У музычным зборы яны прадстаўленыя найперш творамі з табулятураў XVI ст. - Полацкага й Віленсагаі сшыткаў.

Вакальныя творы са збору “Куранты”(1733) гучаць у нязьмененым выглядзе, што дазваляе сучаснікам адчуць прыгажосьць мілагучнай беларускай мовы 17-18 стст.

У зборы “Старажытная зямля” удзельнічаюць больш за дзесяць гуртоў і выканаўцаў з розных куткоў Беларусі - з Менску, Полацка, Пінска, Баранавічаў, Мазыра. Праект прэзэнтуе ня толькі гістарычную музыку, але й раскрывае творчасьць таленавітых беларускіх выканаўцаў, якія працуюць у гэтай галіне.

Аўтар праекту Арына Вячорка.
-10%
-10%
-10%
-10%
-20%
-20%
-25%
-20%