152 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Биолог рассказал, как сделать рассаду крепкой. Нужно выполнить всего пять простых пунктов
  2. США возобновляют санкции против «Белнефтехима» и еще 8 белорусских госпредприятий
  3. Названы имена 14 бойцов, освобождавших Беларусь. Проверьте, нет ли среди них ваших родственников
  4. Водители никак не хотели уступить друг другу и устроили две аварии. Видео дорожного конфликта
  5. «Гиря для важных государственных компаний». США возобновили санкции — каким будет эффект
  6. МИД о возобновлении санкций: Беларусь предпримет все усилия, чтобы защититься от деструктивных мер США
  7. Суд над участниками канала «Армия с народом» и волонтером Тихановской: одного из обвиняемых удалили с процесса
  8. «Это касается каждого». Врач — о симптомах и профилактике остеохондроза
  9. В Совбезе говорят о десятках военных учений у границ Беларуси. Разбираемся, в чем дело
  10. «Глубоко разочарован ее действиями». Глава федерации баскетбола прошелся по Снытиной
  11. Как сейчас выглядит ТРЦ Minsk City Mall, который строится в районе вокзала
  12. Белорусы жалуются на задержку пенсий и пособий. В Минтруда пояснили, в чем дело
  13. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  14. «После первой операции Максим все время плакал». История Татьяны и ее сына, которому удлиняют ноги
  15. Для въехавшего в колонну силовиков водителя BMW прокурор запросил 12 лет колонии
  16. Врач-инфекционист рассказал, чем отличается третья волна коронавируса и когда ждать пик заболеваемости
  17. «Вы не понимаете, что у вас свобода». Семеро немцев хотят перебраться в Беларусь: тут нет локдауна
  18. Магазины «Домашний» приказали долго жить
  19. Тест не для слабонервных. Какой герой «Игры престолов» так умер?
  20. Рабочая неделя будет теплой, зато на выходных выпадет снег
  21. Власти смогут вводить ограничения и запреты по валютному рынку. Среди причин — падение рубля
  22. С 20 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  23. Многодетная семья всего за год переехала из «двушки» в свой дом. Вот их история и все расчеты
  24. В Беларуси запретили продажу популярного печенья, которое было во многих магазинах. Что с ним не так
  25. Мингорсуд оставил в силе приговор Катерине Борисевич по делу о «ноль промилле» — 19 мая она должна выйти на свободу
  26. В Минске появится еще одна служба каршеринга. И вот кто это будет
  27. Перестал выходить на связь бывший следователь СК Евгений Юшкевич. Он в СИЗО КГБ
  28. Сколько получает, где хранит и как тратит. Как работает Фонд соцзащиты, из которого платят пенсии
  29. От жены водителя Чижа до авторитета. Среди кредиторов «Трайпла» нашлись интересные персоны
  30. Как власть услышала народ — и решила отомстить, суетливо и неразборчиво


Нарэшце пераможцы атрымалі свае прызы: конкурс вершаў, які ладзілі TUT.BY і выдавецтва «Папуры», завершаны. Фіналісты завіталі за стосам кніг у Галерэю TUT.BY, дзе ў цёплай атмасферы атрымалі падарункі і распавялі, што падштурхнула іх да ўдзелу і чаму менавіта такія вершы абралі для чытання.

Для ўдзелу ў конкурсе патрэбна было прачытаць верш на беларускай мове, зняць гэта на відэа і даслаць у рэдакцыю. Нечакана і прыемна, што ўдзел узялі больш за 150 чалавек, сярод якіх і зусім малыя дзеткі, і школьнікі, і дарослыя. Большасць выступаў сапраўды вельмі цікавыя і годныя — выбар быў няпросты. Таму і ўзнагародзіць вырашылі некалькі прэтэндэнтаў.

Галоўным пераможцам стала Алена Шарапа з вершам Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часцей».

Фото: TUT.BY
Алена Шарапа

Алена расказала, што ўсё пачалося з-за сяброў, якія спрабавалі рабіць відэапраект, у якім людзі чытаюць вершы. «Мы выбралі верш Рыгора Барадуліна „Трэба дома бываць часцей“, бо палічылі, што ён вельмі шчыры і актуальны ў наш час. Я таксама доўгі час не жыву з бацькамі, і гэта вельмі блізкая тэма, якая мае асабісты падтэкст».

Так атрымалася, што Аленіна відэа стала досыць папулярным яшчэ да конкурса, бо было зроблена і выкладзена ў інтэрнэт раней. «Незнаёмыя людзі ў маім родным горадзе Заслаўі пазнавалі мяне і дзякавалі, — кажа дзяўчына. — І я лічу, што гэта сапраўдная перамога — калі нехта паглядзеў мой ролік, а пасля патэлефанаваў бацькам».

Конкурс на TUT.BY пабачыла маці Алены — вырашылі ўдзельнічаць. «Галоўнае, што ёсць у жыцці, — парадаваць бацькоў».

Фіналістамі таксама сталі:

Дзмітрый Паўлюкевіч і дыяканы, якія праспявалі «Магутны Божа» на словы Наталлі Арсенневай, маленькая Арына Мінькоўская з вершам «Вожык», Піліп Беспамылковы з уласным вершам «Не трэба саромецца» і Кацярына Еўстаф'ева з вершам Уладзіміра Караткевіча «Мова».

Фото: TUT.BY
Аляксандр Калацкі, Дзмітрый Паўлюкевіч, Антон Федасееў, Віктар Калацкі

Праваслаўныя святары з Гродна Дзмітрый Паўлюкевіч, Антон Федасееў, Віктар і Аляксандр Калацкія прыехалі на ўзнагароджанне ўсе.

«Я сам не спяваю, але сябрую з хлопцамі, якія спяваюць у хоры. У іх ёсць песня на верш Наталлі Арсенневай „Магутны Божа“: ў мяне як лямпачка мільганула — трэба ўдзельнічаць», — расказвае Дзмітрый.

«Па-першае, таму, што там ёсць што пачытаць, а па-другое, нам ёсць што выйграць». І тлумачыць: «Мы адразу вырашылі, калі мы пераможам, то прыз — кнігі — перададзім у нашу парафіяльную бібліятэку. У нас вельмі складана з літаратурай, нават не на беларускай мове, а проста мастацкай. Шмат хрысціянскай літаратуры, а класічнай, тым больш беларускай, няма. І гэта не вельмі танная справа зараз. Таму конкурс — цудоўная магчымасць, каб папоўніць фонды».

Хлопцы расказваюць, што ніяк не маглі сабрацца, каб запісаць ролік. «У апошні дзень конкурса мы з раніцы і да самай ночы здымалі гэты кліп».

Спелі маладыя людзі і для нас.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

На жаль, не змог атрымаць прыз асабіста Юрый Юрчанка, які пад псеўданімам Піліп Беспамылковы даслаў на конкурс цэлае мастацкае відэа на верш уласнага сачынення. Але сястра хлопца з сябрамі завіталі на ўзнагароджанне і расказалі некалькі слоў пра фіналіста.

Юрый — аўтар праекта «Краіна мараў»: задумаў яго як сацсетку, дзе можна было б ставіць мэты, дасягаць іх і дзяліцца пазітывам. Пасля нешта закінуў, кажа яго сястра Ганна, але працягвае займацца відэа і пісаць вершы.

Фото: TUT.BY
Сястра Юрыя Юрчанкі Ганна і яго сябар.

Астатніх пераможцаў — а гэта Арына Мінькоўская і Кацярына Еўстаф'ева — чакаем у любы час у рэдакцыі TUT.BY.

Суцяшальныя прызы чакаюць таксама Паўла Бандарэнку (верш «Зімой» Максіма Багдановіча) і Ганну Крэс (верш «Чуеш мову сваю, беларус…») — яны перамаглі па выніках галасавання на канале YouTube.

Ганна Кісліцына, каардынатар конкурса ад выдавецтва «Папуры», была ўсцешаная цікавасцю да беларускай паэзіі і да друкаваных кніг серыі «Мая беларуская кніга», якая папулярызуе творы нацыянальнай класікі.

Фото: TUT.BY
Ганна Кісліцына.

TUT.BY і выдавецтва «Папуры» ўдзячныя ўсім за цікавасць да роднай літаратуры, актыўнасць і цярпенне. І запрашаюць сачыць за навінамі: ўласныя бібліятэкі хутка могуць папоўніцца якасная літаратурай.

Выдавецтва «Папуры» — партнёр сумеснага праекта з TUT.BY пра беларускую лiтаратуру.

За 20 год працы выдавецтва выпусцiла у свет больш за дзве тысячы кнiг рознай тэматыкi. За час свайго iснавання «Папуры» можа ганарыцца супрацоȳнiцтвам з такiмi знакамiтымi выдавецкiмi дамамi, як Simon & Schuster, Harper Collins, Penguin Books, Random House, Rodale, Hay House i iншымi.

Мiсiя «Папуры» — выдаваць карысныя для людзей кнiгi, якiя дапамагаюць вучыцца, удасканальвацца, развiвацца, быць паспяховымi, здаровымi, шчаслiвымi.

Серыя «Мая Беларуская Кнiга» — адзiн з апошнiх праектаў выдавецтва. Яна ахоплівае адну з лепшых частак беларускай класікі — старажытныя легенды, народныя казкі і творы класікаў (як хрэстаматыйныя, так і незаслужана забытыя).

-40%
-10%
-14%
-10%
-40%
-10%
-25%
-20%
-40%