Клуб аматараў гісторыі Мінска запрашае да абмеркавання важнай для кожнага і вельмі рэзананснай тэмы пра старыя могілкі сталіцы. Ці захоўваць і як тое зрабіць, — абмеркаванне гэтых тэмаў пройдзе ў чацвер, 19 траўня ў Галерэі TUT.BY. Запрашаюць усіх неабыякавых.
Фото: Евгений Ерчак, TUT.BY
Фото: Евгений Ерчак, TUT.BY

Не прайшло і тыдня пасля вялікага свята памінання памерлых — Радаўніцы, калі мы ўсе імкнуліся аддаць даніну памяці продкам, узгадаць сваіх памерлых родзічаў, блізкіх, сяброў, як Мінск ускалынула навіна пра канчатковае зруйнаванне былых Лютэранскіх могілак. Стары пагост мірна спачываў пад гарадскім скверам, пакуль сучаснасць не вырашыла перагарнуць яго разам з помнікамі і косткамі каўшом экскаватара. Нажаль, для Мінску гэта не адзіны выпадак, а ўжо нейкая тэндэнцыя (амаль год таму такім жа чынам былі скавырнутыя былыя старажоўскія могілкі). Такія выпадкі здараюцца з-за таго, што колькасць могілак, якія ў свой час у Мінску зраўналі з зямлёй, вялікая і пра инсаванне большасці з іх мінчукамў і не вядома. У сталіцы багата сквераў, дзіцячых пляцовак і нават жылых дамоў, якія стаяць «на костках».

Знакамітыя некропалі Парыжа, Рыма, Вільнюса, Санкт-Пецярбурга і іншых сусветна вядомых гарадоў даўно з’яўляюцца часткамі нават экскурсійных' маршрутаў, сведчаннямі памяці пра былое. Музеефікацыя старых могілак і ўключэнне іх прасторы ў жыццё горада — надзённая праблема ва многіх краінах свету. Мінск не выключэнне, пра што сведчыць сапраўдны бум публікацый аб гарадскіх некропалях апошнім часам. Аб культуралагічных аспектах сучасных урбаністычных падыходаў да ўключэння некропаляў ў жыццё сучаснага горада раскажа куратар Галерэі TUT.BY мастацтвазнаўца Таццяна Бембель напачатку пасяджэння «Клуба гісторыі Мінска».

На сённяшні дзень у Мінску афіцыйна зарэгістравана 19 могілак. Тыя могілкі, што зараз мы бачым у нашай сталіцы — далёка не ўсе, якія існуюць, існавалі… Мы ходзім па зямлі і часцей за ўсё не ведаем, што там, пад нашымі нагамі.Тапографа-храналагічны аналіз пагостаў Мінска з канца ХІІІ - да пачатку ХХ стагоддзя правядзе вядомы гісторык і краязнаўца Іван Сацукевіч.

Без абмежаванняў зараз у Мінску дзейнічаюць толькі Заходнія могілкі. Дзейнічаюць з абмежаваннямі - 17 (сярод якіх Паўночныя, Лошыца, вядомая ўсім Кальварыя і г. д.). У былыя часы месцы пахаванняў ствараліся на ўскраінах горада, але горад паступова разрастаецца і паглынае могілкі ў сваю прастору, дадаючы ім новыя сэнсы, змушаючы нават статычнае існаваць у новым фармаце. На большасці гэтых могілак ужо не хаваюць. Яны стаяць помнікамі гісторыі і сваёй эпохі. На гэтых могілках ляжаць людзі, якія былі часткай нашага горада. Хто яны? Ці памятаюць іх сёння? Шпацыр па малавядомых могілках Мінска (Козыраўскіх, Чарнігаўскіх, Чырвоная Слабада) з паказам «цікавых магіл» правядзе славуты краязнаўца Вадзім Зелянкоў.

Пасля грунтоўных выступаў экспертаў Клуба будзе закрануць і практычныя аспекты захавання гарадскіх могілак у належным выглядзе. Гэта сур’ёзнае этычнае, сацыяльнае і адміністрацыйнае пытанне. Пакуль ёсць каму наведваць — могілкі чыстыя, маюць адносна эстэтычны выгляд. Але, як і ўсё ў нашым жыцці, могілкі таксама праходзяць кола ад стварэння да росквіту і будучага заняпаду. Добра, калі ўсе, каго неабходна памянуць, пахаваны недзе побач, калі не прыходзіцца ладзіць сапраўднае міжмогілкавае падарожжа. Як вырашаецца праблема кінутых могілак з пункту гледжання этыкі ў спалучэнні з ідэямі стратэгіі развіцця горада? Аб гэтым таксама паразважаем на пасяджэнні ў адкрытай дыскусіі. Пытанні, пажаданні, прапановы папярэдне можна ўзгадніць з каардынатарам сустрэчаў Клуба гісторыі Мінску — Таццянай Пятровай: +375 29 976 30 82.

Прыходзьце 19 мая 2016 г. у 19.00 у Галерэю TUT.BY, будзем вывучаць гісторыю нашай сталіцы разам. Уваход вольны!

-18%
-11%
-15%
-20%
-20%