Акунуцца ў атмасферу гісторыі Мінскага спорту і падыскутаваць пра лёс стадыёна «Дынама» ў Мінску можна будзе ўжо ў сераду, 20 красавіка, а 19.00 у Галерэі TUT.BY
Моладзевае грамадскае аб’яднанне «Гісторыка», Клуб гісторыі Мінска і Галерэя TUT.BY 20 красавіка запрашаюць на чарговую тэматычную сустрэчу. Гэтым разам пагаворым пра Мінск-спартыўны.

Яшчэ яркай плямай у памяці ззяюць падзеі, калі Мінск ускалыхнула хваля сусветнага чэмпіянату па хакеі. Да гэтай падзеі былі пабудаваныя новыя аб’екты інфраструктуры, «выраслі» новыя гатэлі, паўстаў, але так і не быў завершаны шматпакутны аб’ект ля цырку, рэканструявалі аэрапорт, гатэль «Беларусь», добраўпарадкавалі праспект Дзяржынскага, пераапранулі супрацоўнікаў Мінсктранса ў спецыяльную ўніформу, на гарадскіх шыльдах з’явілася лацінская транскрыпцыя і шмат іншага.

Але гэта была не адзіная спартовая феерыя ў Мінску за апошнія сто год. Менш чым паўстагоддзе таму тут праходзілі алімпійскія гульні (галоўным цэнтрам алімпіяды 1980 была, безумоўна, Масква, але і Мінск таксама не застаўся па-за ценем падзей). Пад гэтую справу ў сталіцы БССР узнікла шмат новых аб’ектаў інфраструктуры (прынамсі рэканструяваны гатэлі, пабудаваны грамадскія прыбіральні), на некалькі тыдняў змяніўся лад жыцця, колькасць і якасць тавараў ў крамах павялічылася ў разы. Дарэчы, менавіта да гэтай даты быў адкрыты першы за пасляваенны час касцёл. Чаму менавіта ў гэты час — будзем разбірацца разам.

Таксама гаворка пойдзе пра спартыўныя аб’екты горада, якія ўзніклі ў пачатку ХХ стагоддзя, даваенныя часы. Будзе магчымасць скласці для сабе своеасаблівую спартовую карту Мінска да ХХІ стагоддзя. Асобна разглядзім лёс самага знакавы для мінскага спорту аб’ект — стадыёну «Дынама». Што крые пад сабой глеба мінскага стадыёна? Якая будучыня ў брэндавага сталічнага помніка і якія перамогі і паражэнні бачылі яго трыбуны?

Аб усім гэтым пагаворым на сустрэчы.
Асноўны выступоўца — гісторык, краязнаўца — Іван Сацукевіч.
Запрашаем ахвочых, а 19-й (у сераду), 20 красавіка, у Галерэю TUT.BY (ст. м. «Міхалова», праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Уваход вольны!

{banner_819}{banner_825}
-10%
-20%
-10%
-50%
-45%
-30%
-80%
-50%
-70%
0065444