Фото: zdorovozt.ru
Фото: zdorovozt.ru

У аўторак 22 сакавіка пройдзе наступная сустрэча з шэрагу навукова-папулярных лекцый па фізіцы з раздзелу «Электрычнасць». А на чарзе — электрастатыка.

Гаворка пойдзе пра Шарля Кулона і знакамітыя круцільныя вагі, пра электрычнае ўзаемадзеянне, электрызацыю целаў. Будзе прапанавана ўспомніць, што ёсць праваднік i дыэлектрык, і даведацца, адкуль увогуле бярэцца электрычнасць.

Як заўсёды, не абыдзецца і без практычнай часткі. Цікаўных чакаюць практычныя эксперыменты з электрычнасцю: вызначым які зарад можа стварыць чалавек, ці варта выкарыстоўваць садавіну ў якасці батарэйкі і цi магчыма «здабыць» маланку ў хатніх умовах.

Дакладчык — кіраўнік гуртка эксперыментальнай фізікі Fizlab Музея навукі ў Мінску Зміцер Тарасенка.

Запрашаем усіх 22 сакавіка, а 18 30 у Галерэю TUT.BY (ст.м. Міхалова, пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх).

{banner_819}{banner_825}
-10%
-25%
-25%
-20%
-20%
-10%
-25%
-35%
-25%