WWW.TUTBY.NEWS - наш запасной адрес на случай, если TUT.BY не открывается


Амаль 1300 фотарэпартажаў на працягу мінулага года зрабілі аўтары фотаслужбы TUT.BY. Вынікам стане выстава, што аб’яднала лепшыя працы фотажурналістаў партала, якая ўрачыста адкрыецца ў сераду, 20 студзеня, а 19-й гадзіне ў Галерэі TUT.BY.

Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY

Фотаслужба TUT.BY запрашае аматараў фатаграфіі, сяброў, калег і ўсіх, хто цікавіцца фотажурналістыкай на выставу сваіх лепшых здымкаў, зробленных на працягу 2015 года, які быў шчодры на падзеі.

У аб’ектывы аўтараў траплялі сусветныя і рэгіянальныя падзеі, паўсядзённае жыццё, прыродныя з’явы і лёсы людзей, якія склаліся ў рэпартажы і фотагісторыі.

Фатографы падымаліся ў аблокі і набліжаліся да агню, вандравалі па балотах і лясах, фіксавалі палітычныя падзеі краіны і замежжа, лавілі святло і цень, каб зафіксаваць важныя імгненні жыцця.

Аўтары выставы — Зміцер Брушко, Дар’я Буракіна, Аляксандр Васюковіч, Сяргей Балай, Яўген Ерчак, Вадзім Заміроўскі, Вольга Шукайла — зрабілі каля 1300 рэпартажаў ў Беларусі, і за яе межамі: у Грузіі ,Італіі, Кітаі, Латвіі, Літве, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Польшчы, Сербіі і Украіне.

У экспазіцыі прадстаўленыя адзіночныя здымкі, якія аўтары і калектыў фотаслужбы палічылі лепшымі, а таксама некалькі серый.

Час працы выставы:

панядзелак — пятніца з 9.00 да 18.30. Уваход вольны.
Адрас: г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх
(ст. метро Міхалова, БЦ Omega Tower)

-10%
-25%
-30%
-10%
-15%
-10%