У сярэдзіне студзеня на прылаўках крам з’явяцца 8 новых кніг з серыі «Мая Беларуская Кнiга». Яна аб’ядная лепшыя часткі беларускай класікі i дэманструе нашу літаратуру — розную, захапляльную і незвычайную.

Адной з кнiг будзе другi цудоўны раман Кастуся Тарасава. Мы папрасілі расказаць пра гэтага недаацэненага аўтара пісьменніка Уладзіміра Сіўчыкава.

Да юбілеяў і круглых дат можна ставіцца па-рознаму, але як мінімум становяцца яны нагодаю згадаць значную падзею альбо добрага чалавека.

Адным са слаўных людзей, пра якіх варта казаць і помніць, быў і ёсць сёлетні 75-гадовы юбіляр — празаік, эсэіст і публіцыст Кастусь Тарасаў.

Імя Кастуся Тарасава (1940--2010) у беларускай літаратуры стаіць побач з імем Уладзіміра Караткевіча. Гістарычныя творы гэтых знакамітых пісьменнікаў цудоўна дапаўняюць адзін аднаго. Калі Караткевіч уваскрашаў атмасферу і каларыт даўніны, то Тарасаў даваў другое жыццё рэальным гістарычным асобам, -- пісаў пра свайго старэйшага калегу пісьменнік Уладзімір Арлоў. -- Кастусь Тарасаў неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю — і яе матэрыяльны свет, і патаемныя рухі чалавечай душы. Яго лёгка ўявіць і ў баявым шыхце рыцараў Вялікага Княства Літоўскага на Аршанскім полі, і ў велікодным віленскім натоўпе часоў Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл.

Раман «Пагоня на Грунвальд» прысвечаны гераічнаму змаганню нашых продкаў з агрэсіяй Тэўтонскага ордэна. Кульмінацыя кнігі - векапомная Грунвальская бітва, у якой тэўтонцы былі ўшчэнт разбітыя злучаным ліцвінска-польскім войскам."

Сапраўды, менавіта ў раманах і аповесцях Кастуся Тарасава паўсталі мастацкія вобразы такіх магутных і выбітных постацяў айчыннай гісторыі як Вялікія князі ВКЛ Міндоўг і Вітаўт Вялікі, як полацкая княгіня Рагнеда, як нясвіжскія князі Радзівілы.

Хімік Тарасаў стаўся алхімікам, бо гістарычныя дакументы, жыццёвыя назіранні і гутаркі з літаратарамі ператвараў у золата сваіх твораў, як магутны аратай упарта ўзворваў дзірван гістарычнага бяспамяцтва.

І ўсё ж, падаецца, наш выдатны пісьменнік покуль што недаацэнены, недарасчытаны. Ёсць у нас не адзін вучоны-караткевічазнавец, а дзе тарасавазнаўцы? Хто і калі асэнсуе і як след ацэніць ролю, адыграную Тарасавым як пісьменнікам-нацыятворцам і дзеячам нацыянальна-дэмакратычнага руху, апантаным, паводле ягонага паплечніка Аляксея Караля, гісторыяй і беларушчынай?

Дзякаваць Богу, праявай гістарычнай справядлівасці ў адносінах да аўтара твораў на гістарычную тэматыку ёсць і ўвага выдаўцоў. Тры гады таму выбраныя творы Кастуся Тарасава выйшлі ў «Беларускім кнігазборы».

Зацікавілася ягонай творчай спадчынай і выдавецтва «Папуры». У дэмакратычнай паводле коштаў і паліграфіі серыі айчыннай класікі «Мая беларуская кніга» пабачылі свет ужо два тамы — «Пагоня на Грунвальд» і «Апошняе каханне князя Міндоўга», а яшчэ адзін — «Скарбы князёў Радзівілаў, альбо Обер-аўдытарская праверка ў Нясвіжы» — анансаваны да выдання.

Тарасаўская «Пагоня…» па-ранейшаму карыстаецца поспехам у пакупнікоў і чытачоў, мабыць, і таму, што помняцца нядаўнія святкаванні з нагоды 600-годдзя слаўнай перамогі пад Дуброўнай краін-спадкаемцаў Кароны і Вялікага княства. Вельмі інтрыгоўная назва і ў аповесці «Апошняе каханне…», бо да трох кітоў (гісторыя, прыгоды, дэтэктыў), на якіх стаяў пісьменнік, дададзена і неардынарная love story -- уражлівая гісторыя кахання. А некаторыя адмыслоўцы бачаць значнасць аповесці ў тым, што ў ёй як нідзе глубока даследаваныя адносіны ўладара да ўлады, адказнасць за яе і за лёсы падданых людзей.

Абазнанаму чытачу няцяжка здагадацца, што ў «Скарбах князёў Радзівілаў…» гаворка вядзецца найперш пра пошукі дванаццаці легендарных скульптурных залатых апосталаў з Нясвіжскага замка.

Творчая спадчына пісьменніка далёка не вычарпаная, бо некаторыя ягоныя рэчы выходзілі толькі па-руску, некаторыя — толькі ў часопісных альбо інтэрнет-версіях, а створанае Кастусём Тарасавым вымагае сёння далейшага ўдумлівага, але і надзвычай прыемнага і займальнага чытання.

Уладзімір Сіўчыкаў

Посмотреть все 26 книг серии можно на сайте http://popurri.by/belkniga.

Издательство Попурри готовит приятные сюрпризы для всех, кто знает, что лучший подарок на новый год — это книга! Следите за новыми новостями о серии «Мая Беларуская Кнiга» в социальных сетях:

Сообщество Вконтакте Издательства Попурри и страница в Facebook.

-20%
-20%
-30%
-15%
-50%
-30%
-20%