Помнік — валун з высечаным на ім крыжам — асвяцілі архімандрыт Сяргей Гаек, святар грэка-каталіцкай царквы айцец Аляксандар Шаўцоў з Полацка і ксёндз Аляксей Асон з Ушач.

На імпрэзе прысутнічалі Валянціна Барадуліна, удава паэта, Валянціна Быкава, родная сястра знакамітага пісьменніка, літаратары Уладзімер Някляеў, Сяргей Шапран, Міхась Скобла, жыхары Ушач.

Надмагільны помнік народнаму паэту Беларусі - валун вагою ў 2,5 тоны, на якім высечаны надпіс «Рыгор Барадулін. Сын. 1935−2014». Побач знаходзіцца магіла маці Рыгора Іванавіча, на ім напісана «Мама Акуліна Андрэеўна Барадуліна».

Камень для помніка знайшлі каля вёскі Кублічы на Ушаччыне. А ў Кубліцкай школе вучыўся Васіль Быкаў. Шукалі валун мэтанакіравана, а знайшлі выпадкова. Валянціна Быкава падказала, дзе ёсць валуны, якія могуць прыдацца.

Жорнавыя камяні, укладзеныя ў падножжа — ідэя скульптара Ігара Засімовіча, аўтара помніка. Яна з’явілася з таго, што перад хатай Барадуліна ва Ушачах — брукаванка, якую ён вельмі любіў. Дарэчы, яе так і не залілі асфальтам, калі рамантавалі ўшацкія вуліцы.

16 лістапада валун з крыжам апусцілі на магілу паэта мінскія ратаўнікі з авіяцыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пры дапамозе верталёта. Гэта была цэлая апэрацыя, якая вымагала дакладнасці і акуратнасці - каб не папсаваць ні дрэваў, ні іншых пахаванняў на старых ушацкіх могілках.

Ратаўнікі тады прызналіся, што для іх гонар — спрычыніцца да ўсталявання помніка на магілу Рыгора Барадуліна. Рашэнне прымаў асабіста міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка.

-10%
-15%
-25%
-30%
-10%
-5%
-50%
-20%
-50%
-20%