Штогод у продажы з’яўляецца ўсё больш сувеніраў і карысных рэчаў з нацыянальным каларытам. Напярэдадні Калядаў «Радыё Свабода» падрыхтавала гід па сапраўдных беларускіх падарунках з розных цэнавых катэгорыяў.

Гэта далёка не поўны спіс усіх магчымых «нацыянальных» падарункаў, што можна падарыць беларусу. Такія і многія іншыя прадаюцца і ў звыклых крамах у розных гарадах Беларусі, і ў шматлікіх інтэрнэт-крамах. З інтэрнэт-крамаў часта можна замаўляць дастаўку і ў іншыя гарады, і за межы краіны.

Паштоўка

Цана: 5−20 тысяч

Самы танны варыянт падарунку на Каляды ці Новы год — паштоўка. Найвялікшы іх выбар — на сайце Sendme.by. Некаторыя цікавосткі ёсць таксама на Grandgoose.by. З іншага боку, іх можна прыдбаць у афлайн-крамах кшталту мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ», часам яны з’яўляюцца нават у дзяржаўных «Белсаюздруках». Магчыма, іх можна будзе знайсці і ў новай краме «Беларуская Прастора», што нядаўна адкрылася ў сталічным гандлёвым цэнтры «Маскоўска-Вэнскі», тым самым, дзе месціцца «Арт-Сядзіба».

Малюнак Ярашэвіч Алены, sendme.by
Малюнак Ярашэвіч Алены, sendme.by

Ёлачныя цацкі

Цана: 50−80 тысяч

Прыгожую калекцыю вышываных цацак-падвесак прапануе Etnokrama.by, сярод варыянтаў - елачкі, птушкі, анёлы. У іх жа ёсць вышываныя елачкі 35 см вышынёй, ужо за 150 тысяч. А ў Ragna.by прадаюцца, напрыклад, драўляныя наборы ёлачных цацак за 80 тысяч (адна асобная цацка — 13−16 тысяч). Як праз інтэрнэт, так і ў звычайных крамах ёсць звыклыя шкляныя ёлачныя шары з арнаментам, на Symbal.by адзін такі каштуе 120 тысяч.

Фота з сайта: symbal.by
Фота з сайта: symbal.by

Каляндар «Не маўчы па-беларуску»

Цана: 60−80 тысяч

На 2016 год каляндар ад «Будзьма» ўключае не 365 беларускіх словаў з яскравымі ілюстрацыямі, а цэлых 366, бо год высакосны. Каляндар падзелены на старонкі-месяцы, словы — на катэгорыі: посуд, кветкі, птушкі, ежа… Адшукаць такі ў інтэрнэце можна на Knihi.by ці Imbryk.by.

Фото: www.budzma.by
Фото: www.budzma.by

Кубак

Цана: 70−100 тысяч

Не абавязкова тэматычна калядны, затое заўсёды патрэбны падарунак — кубак. Шмат прыгожых варыянтаў кубкаў з арнаментам ёсць, напрыклад, сярод сувеніраў Symbal.by, каштуюць па 85 тысяч. На Prastora.by ёсць і паўпразрыстыя кубкі з «Пагоняй» за 70−100 тысяч. У продажы бываюць таксама кубкі з надпісамі «Жыве Беларусь» ці «Люблю Беларусь», з выявамі Кастуся Каліноўскага ці беларускім і ўкраінскім сцягамі.

Фота: symbal.by
Фота: symbal.by

Каляднае мыла

Цана: 100 тысяч

Аказваецца, «дух Калядаў» можа быць у духмяным мыле. Прынамсі, сярод рознага мыла ручной працы майстэрні «Каралі» ёсць «Цуд на Каляды». Але ў іх жа ёсць і мыла «Віленскае барока», і мыла «Зорка-Венера», і мноства іншых. Адзін кавалачак у сувенірным пакунку каштуе на Karali.by 100 тысяч.

Фота: karali.by
Фота: karali.by

Кніга

Цана: 50−150 тысяч

Кажуць, найлепшы падарунак з любой нагоды. Ёсць нават кніга, якая так і завецца, «Падарунак на Каляды». У ёй сабраныя калядныя і навагоднія апавяданні з усяго свету. Многіх парадуе, напрыклад, новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча «Цягнік Чыкага-Токіа» (яе прэзентуюць 23 снежня ў кнігарні «ЛогвінаЎ»), паэт якраз дадае хіба не ў кожную кнігу калядныя вершы. Кнігі па-беларуску можна пашукаць на Imbryk.by, Knihi.by, Lohvinau.by ці Prastora.by.

Фота: knihi.by
Фота: knihi.by

Настольная гульня

Цана: 150−300 тысяч

Верагодна, да Новага году паспее з’явіцца ў продажы адукацыйна-забаўляльная настольная гульня «Мова» ад аўтара «Паўстанцаў» і курсаў «Мова Нанова». Прэзентацыя запланаваная на 27 снежня, навінка якраз пад елку. Цана пакуль невядомая, але не мае быць высокай, прыблізна 150−170 тысяч. Калі баіцеся не дачакацца, можна пашукаць іншыя беларускамоўныя настольныя гульні, напрыклад, на Kramakubik.by.

Фота: movananova.by
Фота: movananova.by

Рукавіцы

Цана: 160−200 тысяч

Хоць снегу пакуль не насыпалі, можна загадзя пачаць уцяпляць блізкіх людзей. Адзін з папулярных варыянтаў цёплага падарунку — рукавіцы з нацыянальным арнаментам, якія часта прадаюць проста ў людных месцах (у Мінску — напрыклад, у раёне Камароўскага рынку). У інтэрнэце іх можна знайсці, напрыклад, на Rahna.by за 160 тысяч. А на Prastora.by ёсць стылёвыя чырвоныя рукавіцы з арнаментам-васільком і надпісам «Belarus» за 200 тысяч.

Фота з сайта: svaboda.org
Фота з сайта: svaboda.org

Шалік ці шапка

Цана: 250−400 тысяч

Больш дарагі і, адпаведна, больш цёплы падарунак — шалік ці шапка з арнаментам. На тым жа Symbal.by просты «футбольны» шалік з «Пагоняй» і надпісам «Belarus» каштуе 250 тысяч, а больш цёплы з арнаментам — 400 тысяч, шапкі з «Пагоняй» — 240 тысяч. Таксама шапкі з арнаментам ёсць на Belarusam.by за 250 тысяч. А на Ethno.shop.by можна знайсці цэлы камплект: шапка і шалік з рукавіцамі (і ўсё з арнаментам) за 300 тысяч. На Prastora.by — ад 200 да 350 тысяч.

Фота: prastora.by
Фота: prastora.by

Швэдар ці камізэлька

Цана: 400−650 тысяч

Самы цёплы варыянт падарунку для тых, хто верыць, што зіма прыйдзе. Багата розных швэдараў і камізэляк буйнай вязкі з малюнкамі з нацыянальнымі матывамі ёсць на Belarusam.by. Дарослыя швэдары каштуюць звычайна 650 тысяч, а камізэлькі і дзіцячыя швэдары — ад 400.

Фота: belarusam.by
Фота: belarusam.by

Кашулі, байкі і цішоткі

Цана: 200 тысяч — 1 млн

З іншага боку, на Каляды і Новы год можна дарыць не абавязкова зімовыя рэчы. Чаму б не падарыць «вышымайку» ад Symbal.by, цішоткі з нацыянальным гумарам з Aaaooo.by, байку з урбаністычна-патрыятычным прынтом з Lstr.by, стылёвую кашулю з honar.by альбо мадэрновую вышыванку Elen-carot.by? Цішоткі каштуюць 200−400 тысяч, стылёвыя кашулі ад 600 тысяч да мільёна, байкі і світшоты недзе між імі па цэнах.

Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org

Гадзіннік

Цана: каля 2 млн

Ёсць «нацыянальныя» падарункі і значна даражэйшыя. Сёлета адразу некалькі брэндаў прадставілі «нацыянальныя» гадзіннікі - з арнаментам ці з «Пагоняй» — і інтарэс да іх быў немалы. Але немалыя і цэны: гадзіннікі «Hvilina» можна знайсці прыкладна за 1,85 млн, гадзіннікі «Спадчына» — за 2,3 млн.

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
{banner_819}{banner_825}
-50%
-50%
-10%
-30%
-10%
-10%
-10%
-20%
-50%