Фото: Сергей Балай, TUT.BY
Фото: Сергей Балай, TUT.BY

Клуб аматараў беларускамоўнай камунікацыі «Мова TUT» запрашае да сур’ёзнай падрыхтоўкі да Калядаў. У аўторак, 22 снежня фольк-гурт Guda і Школа традыцыйнага мастацтва навучаць спяваць калядкі і танчыць, як тое рабілі нашыя продкі, падзеляцца выдатным святочным настроем і дадуць зарад пазітыву.

Сённяшняя сустрэча стане апошняй у цяперашнім фармаце Клуба. Ад студзеня для аматараў беларускамоўнай камунікацыі, а таксама навукі ды гісторыі будуць запрашэнні на сустрэчы Клуба аматараў гісторыі Мінска, на заняткі па папулярнай навуцы па-беларуску, а таксама штомесячныя вялікія дыскусіі на разнастайныя тэмы. Цяпер давядзецца больш пільна сачыць за анонсамі!

Але яшчэ не студзень, нягледзячы на адсутнасць снега, святочны настрой напярэдадні Калядаў ствараць трэба і майстры ў гэтым — Вікторыя Міхно і яе калегі па гурце Guda і Школе будуць чакаць усіх ахвотных, а 19-й гадзіне, у аўторак, 22 снежня ў Галерэі TUT.BY (ст.м. Міхалова, праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Уваход вольны!

Традыцыйна, дзеткамі Клуба будуць апекавацца спецыялісты сямейнага клуба Global Child, таму смела прыходзьце з дзеткамі!

Міжнародны дзіцячы адукацыйны Клуб Global Child прапануе якасную і сучасную адукацыю. Праграмы Клуба адаптаваныя да патрэбаў 21-га стагоддзя і дазваляюць правільна сфарміраваць асобу дзіцяці. Сучасныя матэрыялы і крыніцы інфармацыі, пільна адабраны калектыў выкладчыкаў, а таксама методыкі, распрацаваныя на падставе лепшых сусветных праграм адукацыі.
{banner_819}{banner_825}
-50%
-15%
-10%
-20%
-10%
-50%
-30%
-20%
-34%
-50%
-50%
-20%