1. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  2. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  3. Участников канала «Армия с народом» приговорили к большим тюремным срокам
  4. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  5. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  6. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  7. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  8. Старинные усадьбы и парки, храмы и марсианские пейзажи. Маршрут на длинные выходные
  9. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  10. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  11. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  12. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  13. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  14. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  15. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  16. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  17. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  18. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  19. Привьют всех желающих. Стало известно, когда в ТЦ «Экспобел» откроется пункт вакцинации
  20. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  21. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  22. Нацбанк не аттестовал двух топ-менеджеров Альфа-Банка, в том числе председателя правления. Что говорят в банке
  23. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  24. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  25. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси
  26. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  27. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  28. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  29. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  30. Гинеколог объясняет, почему может пропасть менструация и какие симптомы должны особенно насторожить


/

З трэцяга снежня у Траецкім прадмесці (Старавіленская, 6) адчыніла дзверы кнігарня выдавецтва «Галіяфы». Арганізатары імкнуцца разварушыць музейны дух прадмесця і з дапамогай літаратуры і мастацтва надаць яму жвавасці. Акрамя духоўнай ежы, у кнігарні можна набыць каву навынас.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Былую кнігарню «Галіяфы» на Валгаградскай зачынілі ў ліпені 2014 года. Новая рэдакцыя Закона «Аб гандлі» забараніла весці гандаль у будынках, не аформленных адмыслова.  Памяшканне на Валгаградскай не было зарэгістравана ў спецыяльным рэестры, таму гандляваць у ім забаранілі, хаця кантракт з гаспадаром быў падпісаны на тры гады з пазнакай, што памяшканне здаецца менавіта пад гандаль. Кнігарня паспела папрацаваць толькі пяць месяцаў.

Да лютага 2015 года там яшчэ існаваў офіс выдавецтва і культурная прастора, дзе сустракаліся беларускія пісьменнікі і паэты. Але з часам стала нерэнтабельна арэндаваць памяшканне, з якога нельга атрымаць ніякай выгады. Таму ў лютым гэтага года «Галіяфы» ўвогуле з’ехалі, зладзіўшы развітальную імпрэзу.

Вішнёў: Кнігарня «Галіяфы» скасавана на самым узлёце, мы выязджаем у нікуды

Гэтыя паўтара гады выдавецтва працягвала выпускаць кнігі, потым знайшлося памяшканне на месцы былога турыстычнага агенцтва і арганізатары вырашылі зноў вярнуцца да былой дзейнасці.

У новай кнігарні «Галіяфы» будуць прадаваць не толькі кнігі, але і карціны, і сувеніры, якія грэх не выстаўляць на продаж у самым папулярным турыстычным месцы Мінска. Акрамя таго, будуць праходзіць прэзентацыі і семінары, кажа дырэктар кнігарні, пісьменнік і сцэнарыст Ягор Фёдараў.

— Нашая задача — рабіць гэта прэстыжнае і дарагое месца ў Мінску вядомым як культурны цэнтр. Інакш мы проста не выжывем, — кажа ён.

— Мы хочам захаваць лепшае, што ёсць у Траецкім прадмесці, таму што тут ёсць дух Менска. У той жа час мы хочам разварушыць гэты дух, каб адчувалася, што тут ёсць жывое мастацтва і літаратура, а не толькі музеі і антыкварыят. Траецкаму не хапае жвавасці, — лічыць дырэктар выдавецтва «Галіяфы» Зміцер Вішнёў.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Зміцер Вішнёў

Кнігарня «Галіяфы» — гэта брэнд, але арганізатары імкнуцца зрабіць гібрыд галерэі, кнігарні і літаратурнай кавярні.

— Гэта будзе месца, дзе не толькі можна набыць кніжку, але і прыйсці і пагартаць яе, пачытаць, пасядзець за столікам з сябрам, паслухаць літаратара, сустрэцца з крытыкам ці мастаком. Гэта месца для творчых сустрэч, — адзначае Вішнёў. Акрамя таго, у кнігарні можна будзе набыць каву навынас.

З галерэяй кнігарню звяжуць выставы карцін, якія можна будзе набыць. Зміцер Вішнёў тлумачыць, што ён арыентуецца на мастакоў «з прэтэнзіяй»:

— Гэта будуць не проста кветкі ці хаткі, мы арыентуемся на канцэптуальных мастакоў і авангардыстаў.

Сярод іх Жанна Капуснікава, Алесь Родзін, Уладзімір Акулаў, Андрэй Пяткевіч і Сяргей Саламацін. Перашую выставу складуць працы Ярылы Пшанічнага, які сёлета памёр.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Падрыхтоўка да адкрыцця.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Адкрыццё кнігарні «Галіяфы». Чалавек-смецце.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Дырэктак кнігарні Ягор Фёдараў

З 7 снежня ўзнаўляе сваю дзейнасць літаратурнае аб'яднанне «Вобла», якое будзе весці Ігар Жаўткоў. 8 снежня пачынаецца тыдзень «Бум-Бам-Літа», распавядае пра бліжэйшыя планы Зміцер Вішнёў і дадае, што ў кнігарні штодня будзе адбывацца нейкае мерапрыемства. Пройдуць прэзентацыі некалькіх кніг, якія выйшлі сёлета: творы Міхася Зізюка, Альгерда Бахарэвіча, аповесць Клайва Стэйплза Льюіса «Лісты Круцяля».

Вішнёў кажа, што такім чынам яны спадзяюцца ажывіць Траецкае прадмесце, разбурыць музейную закансерваваную атмасферу і зрабіць яе творчай і жывой.

— З аднаго боку крызіс не спрыяе бізнесу, а з другога — сёння стартаваць шмат лепей, чым з першай кнігарняй. Поспех будзе залежыць ад таго, як мы спрацуем камандай. Але мы утапісты-рамантыкі і спадзяемся, што здолеем падтрымліваць гэты праект. Зразумела, на адных кнігах мы не пражывем, нягледзячы на зніжку для нас з боку арандатараў, — кажа Вішнёў. Такую зніжку ён тлумачыць тым, што зараз вельмі вялікі выбар памяшканняў у цэнтры горада. «Вельмі шмат набудавалі, вельмі шмат абанкруцілася ці з'ехала».

Зміцер Вішнёў звяртае ўвагу, што кнігарня ўзнікла на базе выдавецтва, якому больш за восем гадоў і якое мае свае традыцыі і сяброў. Ён мяркуе, што выдавецтва на нейкі час зможа стаць "падушкай бяспекі", калі раптам кнігарні будзе зусім кепска, і наадварот.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

-10%
-15%
-5%
-90%
-10%
-90%
-10%
-50%
-10%
-50%
0073023