1. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  2. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  3. Куда съездить в выходные? 10 необычных экскурсий по Беларуси для любопытных туристов
  4. Знак госслужащего, планы на День Победы, «мясной король» и 10 необычных экскурсий — все за вчера
  5. Что в ВОЗ ответили на слова Лукашенко о том, что Беларуси ничем не помогли в борьбе с COVID-19
  6. СМИ назвали фамилию еще одного возможного фигуранта по «делу о госперевороте»
  7. Приближается 9 Мая. Как можно поздравить ветеранов и помочь им (в том числе финансово)
  8. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь
  9. В День Победы над Минском пролетят самолеты и вертолеты всего двух моделей. Рассказываем почему
  10. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  11. Помните айтишника с БЧБ-флагом на балконе, у которого забрали машину? Узнали, что с авто сейчас
  12. Мингорисполком отказал в проведении отдельного шествия «Бессмертный полк»
  13. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  14. «Заинтересовали вещи определенных цветов». К дизайнерам Honar пришел с проверкой Госстандарт
  15. Лукашенко: Нам нужны действительно государственные люди
  16. Теперь официально: ветераны ВОВ не получат в этом году единовременные выплаты к 9 Мая
  17. Почему на лице появляются пигментные пятна и как от них избавиться. Комментирует дерматолог
  18. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»
  19. Одежду и аксессуары с лого TUT.BY теперь можно купить онлайн. Рассказываем как
  20. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  21. В Беларуси готовят указ по банковскому мошенничеству. Что планируют изменить
  22. В МИД Беларуси ответили на призыв «Большой семерки» провести новые выборы
  23. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  24. Школьница написала на асфальте «Жыве» и попала в РУВД за пикет. Рассказываем, чем все закончилось
  25. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  26. «Органы внутренних дел не дадут омрачить великий праздник». Милиция рассказала, как будет работать 9 мая
  27. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  28. Опубликован список экс-силовиков, которых Лукашенко лишил званий
  29. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  30. Не дошла до дома несколько метров. Что известно об аварии в Гомеле, где погибла девочка


фото12 снежня ў малой зале Палаца Рэспублікі адбудзецца вялікі канцэрт "Тузіну гітоў — 1 год!". Удзел у імпрэзе возьмуць гурты "Indiga", "Iq-48", "Крама", "Нейро Дюбель". Вядучыя канцэрта — Ганна і Лявон Вольскія. Цвіком праграмы абяцае стаць ператварэнне творчага тандэму Ганна — Лявон у "сацыяльна актыўны дуэт Сцяпанаўна і Маргарыта Сцяпанаўна". Акрамя выступлення "новых беларускіх бабак", арганізатары мерапрыемства рыхтуюць для гледачоў і іншыя сюрпрызы.

Хоць год музычнаму парталу "Тузін гітоў" споўніўся яшчэ 13 кастрычніка, яго заснавальнікі вырашылі правесці канцэрт-святкаванне ў дзень супадзення магічных лічбаў — 12.12.2004. Як бачым, "Тузін" імкнецца адпавядаць сваей назве.

Як адзначыў у інтэрв'ю "Белорусским новостям" каардынатар інтэрнет-парталу Сяргей Будкін, выбар гуртоў для ўдзелу ў святочным канцэрце не быў выпадковым: "Indiga" і "Iq-48" — маладыя перспектыўныя каманды, "Крама" і "Нейро Дюбель" — сапраўдныя легенды. Трэба адзначыць, што ўсе чатыры ўдзельнікі — лідэры нашага хіт-параду апошнім часам".

Што тычыцца падрабязнасцей выступлення "сацыяльна актыўнага дуэта Сцяпанаўна і Маргарыта Сцяпанаўна", то, па словах Сяргея Будкіна, гэта пакуль што сакрэт. Вядома толькі, што для канцэрта Вольскія пішуць адмысловую п'есу.

На сёння "Тузін гітоў" з’яўляецца адным з буйнейшых і, напэўна, самым прафесійным сярод музычных рэсурсаў у байнэце. Яшчэ ва ўступным слове, на самым пачатку сваей працы, стваральнікі праекту дэкларавалі, што "сайт цалкам прысвечаны айчыннай музыцы і перадусім мае на мэце прапагандаваць музыку, створаную тут, заахвочваць да праслухоўвання беларускіх твораў як мага большую колькасць людзей".

Магчымасць скачваць (ці, як гавораць самі тузінаўцы, "спампоўваць") аудыётрэкі з песнямі, якія ўдзельнічаюць у хіт-парадзе, сталася выдатнай знаходкай. Канечне ж, калі б гэтыя песні выпускаліся ў якасці сінглаў і траплялі ў актыўную ратацыю на радыё, выкладаць іх у інтэрнеце не было б патрэбы. Аднак пакуль беларускамоўная рокавая музыка знаходзіцца ў андэрграундзе, "Тузін гітоў" дае ці не адзіную магчымасць беларусам па ўсім свеце пазнаёміцца з музычнымі навінкамі сваёй краіны. Пры гэтым усе песні на "Тузіне гітоў" размяшчаюцца са згоды іх праваўладальнікаў.

У кожным туры з дапамогай галасавання на "Тузіне гітоў" выяўляюцца пераможцы і няўдачнікі. На пытанне карэспандэнта "Белорусских новостей", як стваральнікі парталу змагаюцца з магчымымі "накруткамі" ў галасаванні, Сяргей Будкін адказаў: "Мы стараемся кантраляваць сітуацыю, параўноўваем колькасць наведвальнікаў сайта і колькасць галасоў, аддадзеных за тую ці іншую песню. Аднак у кожным хіт-парадзе ёсць доля ўмоўнасці. Напрыклад, у праграму "На скрыжаваннях Еўропы" гледачы, каб падтрымаць нейкага выканаўцу, таксама могуць патэлефанаваць некалькі разоў".

Са снежня мінулага года па травень бягучага "Тузін гітоў" існаваў не толькі ў віртуальнай прасторы — хіт-парад гучаў у эфіры "Радыё Рокс". "Ёсць шанец, што праграма вернецца ў радыёэфір, але для гэтага патрэбна знайсці рэкламадаўцаў", — кажа Сяргей Будкін. А пакуль пачуць "Тузін гітоў" па радыё немагчыма, канцэрт, арганізаваны інтэрнет-парталам, ёсць добрай магчымасцю пазнаёміцца з самай хітовай беларускай музыкай гэтага году.

http://www.naviny.by/ru/content/rubriki/0-ya_gruppa/tema/30-11-04-2/
Віктар ПАЗЬНЯКОЎ

-10%
-20%
-10%
-30%
-10%
-20%
-10%
-20%
-20%
-30%
-30%
-53%
0073023