Марознай суботняй раніцай удзельнікі клуба беларускамоўнай камунікацыі «Мова TUT» адправіліся ў гарадскі квэст «Першы крок да Незалежнасці», спецыяльна арганізаваны камандай праекта «Шукай BY». Было арганізавана пяць каманд па тры чалавекі і колькі назіральнікаў у суправаджэнне. Старт — ад сквера ля Купалаўскага тэатра, фініш — у кавярні «Містраль».

Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY

Аўтар сцэнарыя — Павел Малчанаў — распавёў, што паводле гульнявой легенды, наш сучаснік знаходзіць старадаўні ліст, а расчытаўшы яго, разумее, што гэта яго прапрадзед Францішак Федаровіч ліставаў свайму сябру з далёкай Аргентыны, а паведамленне было пра грошы, схаваныя ў швейцарскім банку для БНР.

— Становіцца зразумела, што калі назбіраць і расшыфраваць рудыменты, адшукаць знакі ў пэўных гарадскіх месцах, зразумелыя для ягоных продкаў Федаровіча і Фабіяна Шантыра, то можна атрымаць інфармацыю не толькі пра назву і адрас банка, але і пра нумар ячэйкі ў ім і шыфр да яе.

У тым і задача ўдзельнікаў гульні. А каб яна была цікавая для ўсіх, то пры распрацоўцы сцэнарыя, лічыць Павел, трэба ўтрымаць баланс: каб загадкі былі адольныя для шарагоўца, а не толькі для гісторыка-спецыяліста, але каб і не былі занадта простымі.

Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Месца старту — сквер побач з Купалаўскім тэатрам.
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Ключы да загадак былі паўсюль: і на вежах будынкаў, і на накрыўках люкаў.
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Пакрокавыя заданні на сайце «Шукай BY».
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Каб знайсці знакі, трэба было здагадацца, дзе яны схаваныя.
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Часам удзельнікі спрачаліся, куды менавіта ім ісці.
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Уважліва трэба было ўспрымаць і скульптуры, і лічбы — адгадкай да задання магло быць усё.
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Кафедральны касцёл стаў месцам агульнай прамежкавай сустрэчы: далей удзельнікі зноў разышліся.
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Блізка да фінішу — трэба толькі разгадаць апошнюю лічбу.
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Адна з дзвюх самых маленькіх удзельніц гульні разам з татам Рыгорам.
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Яраслаў Ліхачэўскі, стваральнік «Шукай BY», сустракае ўдзельнікаў на фінішы.
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
З марозу — па цёплую гарбату ды дзяльбу ўражаннямі.

— Так добра правялі час, было цікава, квэст хутка зрабіў нас камандай, — кажа Алена Шадура. — Складаней за ўсё было адшукаць «твар радзімы» у катэдры. Але і з гэтым мы справіліся.

— Напачатку давялося прачытаць шмат тэксту, гэта было самым цяжкім у квэсце, са смартфона легенда падалася задаўгой, — кажа Рыгор Русецкі. Ён бы хацеў прайсціся з такой жа гарадской гульнёй па Нямізе, дзе была знакамітая бітва, альбо па сталічных храмах і іх парэштках.

Яшчэ адзін удзельнік гульні Пятро Варахобін:

— Хоць я даўно не студэнт і не школьнік, але мне было вельмі цікава. Мне спадабалася, што патрэбнымі былі не столькі дакладныя гістарычныя веды, колькі здагадка і вольнасць мыслення. Гэта не банальная гульня, як картачны «Дурань», а гульня, якая развівае логіку і напаўняе горад сэнсам. Вельмі крутая задумка і годнае выкананне.

— Нам было цікава і вельмі спадабалася ўдзельнічаць у гэтым квэсце, дзень прайшоў ужо недарма. А самым складаным было здагадацца, як трэба напісаць «чабурэк»: па-руску ці па-беларуску, праз «а» ці праз «э», — усміхаецца Антон Трафімовіч, дачка якога большую частку шляху адолела на руках у бацькі.

Сярод удзельнікаў была і яшчэ адна сям’я, арганізаваная ў асобную каманду. Яе капітан, ён жа тата Сяргей, арганізуе падобныя гульні для малых, а квэст для дарослых праходзіў упершыню:

— Было вельмі цікава, тым больш гэты квэст прысвечаны вузкаму гістарычнаму інтэрвалу, 1918 году. Праз квэст дазнаўся шмат цікавага, таго, што так проста ў інтэрнэце нават не знойдзеш.

Заснавальнік ініцыятывы «Шукай BY» Яраслаў Ліхачэўскі распавёў, што 10 кастрычніка адбыўся пілотны запуск квэста «Першы крок да Незалежнасці». Але ў бліжэйшы час каманда зладзіць яго вялікую прэм’еру. Тым больш што пасля пошуку 12 апосталаў у Нясвіжы інтарэс да супрацоўніцтва з камандай праяўляе і Міністэрства спорта і турызма:

— Будзем займацца Мірам, Гародней, Берасцем. Апроч таго, хацелася б арганізаваць сталую школу пры нашай ініцыятыве, каб людзі маглі складаць квэсты на тыя тэмы, якія іх цікавяць.

Далучайцеся да Клуба «Мова TUT» у сацыяльных сетках Facebook і «Вконтакте».

-20%
-25%
-35%
-20%
-30%
-51%
-20%
-70%