Фото с сайта budzma.org
Фото с сайта budzma.org

Сёлета спаўняецца 110 год з дня нараджэння знанага беларускага паэта Пятруся Броўкі і 250 год кампазітару, дзяржаўнаму і вайсковаму дзеячу Міхалу Клеафасу Агінскаму. На чарговай сустрэчы клуба аматараў беларускамоўнай камунікацыі «Мова TUT» у аўторак, 13 кастрычніка адсвяткуем разам.

Гасцямі сустрэчы стануць супрацоўніцы музея Пятруся Броўкі - малодшы навуковы супрацоўнік Ліна Мядзведзева, навуковы супрацоўнік Наста Дашкевіч, загадчыца музея Наталля Мізон, дагледчык фондаў музея Вольга Іванова. А таксама прадусар праекта «250», прымеркаванага да юбілея Агінскага, Андрэй Ісачэнка, рэжысёр Максім Сіры, які зняў дакументальную стужку для праекта, паэт і музыка Алесь Плотка і Вольга Мжэльская. На завяршэнне сустрэчы да нас далучыцца спявак Зміцер Вайцюшкевіч, ці не самы слынны выканаўца «Паланэза» Агінскага ў сучаснай Беларусі. Менавіта разам з ім і навучымся спяваць адзін з неафіцыйных гімнаў Бацькаўшчыны.

Пачатак сустрэчы — а 19й. Месца — Галерэя TUT.BY (ст.м. Міхалова, праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Уваход — вольны.

Мы радыя паведаміць, што ўноў запрашаем бацькоў з дзеткамі, спецыялісты сямейнага клуба Global Child будуць апекавацца дзеткамі, пакуль дарослыя будуць занятыя. Каманда праекта «Знайдзі сваіх» запросіць для баўлення часу за беларускімі настолкамі. Далучайцеся, сумна ня будзе!

Клуб «Мова TUT» у сацыяльных сетках Facebook і Вконтакте.

Дзеткамі ўдзельнікаў сустрэчы будуць апекавацца выхавацелі сямейнага клуба Global Child.

Міжнародны дзіцячы адукацыйны Клуб Global Child прапануе якасную і сучасную адукацыю. Праграмы Клуба адаптаваныя да патрэбаў 21-га стагоддзя і дазваляюць правільна сфарміраваць асобу дзіцяці. Сучасныя матэрыялы і крыніцы інфармацыі, пільна адабраны калектыў выкладчыкаў, а таксама методыкі, распрацаваныя на падставе лепшых сусветных праграм адукацыі.
-11%
-20%
-10%
-25%
-10%
-10%
-80%
-16%
-20%
-50%