1. У США новый президент: Джозеф Байден официально вступил в должность
  2. Заправки для электрокаров стали платными. Пользователи жалуются, но вовсе не на цены
  3. Шахтеры, которые ушли в стачку, ответили на обещания «Беларуськалия» взять их обратно на работу
  4. Лукашенко о госинвестпрограмме: Удивляет потеря отдельными членами правительства реалий, в которых мы живем
  5. В Беларуси делают полуколичественные тесты на антитела к коронавирусу. Объясняем, что это такое
  6. Ультрамарафонец из Витебска установил табличку у истока Витьбы. Вы знаете, где это?
  7. Авария на теплосетях в Московском районе Минска: жители без горячей воды и тепла, занятия в школах отменили
  8. Жителя Минского района оштрафовали на 870 рублей за красно-белые жалюзи
  9. Посмотрели, на сколько за год подорожал один и тот же набор товаров. Разница в цене удивляет
  10. Где жили и отдыхали руководители Беларуси до Лукашенко
  11. Выросла на ферме и вышла замуж за парня, с которым встречалась 10 лет. Лучшая биатлонистка прямо сейчас
  12. Стали известны планы по строительству жилья на 2021 год. Что, где и сколько?
  13. Уже год в столице работает музей Lego, но знают о нем не все. Взглянули на коллекцию минчан
  14. У меня в венах тромбы? Сосудистый хирург отвечает на шесть частых вопросов
  15. Совещание у Лукашенко и «дело Бабарико» в Верховном суде. Что происходит в Беларуси 21 января
  16. «Танцевала, показывая, что ей все сойдет с рук». В суде по делу о надписях на щитах выступил военнослужащий
  17. Алимбекова заняла восьмое место в индивидуальной гонке на этапе КМ по биатлону
  18. «Мы уже неделю „на осадном положении“». Как жителей минских многоэтажек обходит милиция
  19. «Лукашенко меня не обувал, чтобы я сейчас переобулась». Анжелика Агурбаш об отношении к ситуации в стране
  20. «Около двух месяцев нигде не участвую». Борисовчанки утверждают: их судили за акции, где их не было
  21. «200 гостей гуляли два дня». Как сложилась судьба новобрачных, которых искали читатели TUT.BY
  22. В Москве задержан боец Алексей Кудин, ему грозит отправка в Беларусь и суд за августовские события
  23. «Пуля повредила мой спинной мозг». История тренера по кроссфиту на коляске
  24. «Перевернуть страницу» нельзя, психика так не работает". Психиатр, отсидевший «сутки», о том, что мы переживаем
  25. «Хотели дать понять, что с людьми так нельзя». Пятерых мужчин судят за поврежденное авто семьи милиционера
  26. Лукашенко заинтересовался пеллетами для отопления домов. Что это и сколько стоит?
  27. «Даже по московским меркам это элитное жилье». «А-100» презентовала квартал у площади Победы
  28. ЕС: Санкции в отношении Беларуси пока не дали никакого эффекта
  29. «Прозревают люди уже после стройки». Архитектор — о выборе проекта дома и цене строительства
  30. В Островце мужчину отправили в колонию за оскорбление Лукашенко и Караева в телеграм-чате


/ фото: Игорь Матвеев,

Папулярны тэлепраект «Прыгоды дылетанта», прысвечаны гісторыі і архітэктуры беларускіх гарадоў і мястэчак, будзе працягвацца. Здымкі новага сезона павінны пачацца гэтай восенню. Аб гэтым паведаміў вядучы перадачы — акцёр, тэлежурналіст Юрый Жыгамонт на сустрэчы са слухачамі курсаў «Мова нанова» ў Віцебску.

Фото: Игорь Матвеев
Юрый Жыгамонт

Даведка TUT.BY

Юры Жыгамонт нарадзіўся ў 1968 годзе на Палессі — у вёсцы Дзямідаў Нараўлянскага раёна. Яшчэ ў маладосці вывучыў гісторыю свайго роду аж да 9-га калена. Скончыў ПТВ, працаваў кіроўцам вежавых кранаў. Потым — тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у тэатры «Вольная сцэна» і Тэатры юнага гледача. 14 гадоў вядзе папулярную перадачу «Падарожжы дылетанта» (цяпер — «Прыгоды дылетанта») на СТВ. У 2010 годзе быў прызнаны любімым тэлевядучым на гэтым тэлеканале.

«Падарожжы дылетанта» пад пагрозай закрыцця (фінансавыя прычыны). Маецца шанец адстаяць праграму: для гэтага трэба даслаць папяровы ліст на імя генеральнага дырэктара СТВ" такія заклікі з’явіліся ў сацыяльных сетках яшчэ ўлетку.

Сваім віцебскім прыхільнікам Юрый Жыгамонт паведаміў, што «ўсё будзе добра»: «Новы сезон распачнецца ў кастрычніку-пачатку лістапада — пасля выбараў». І дадаў, што падрыхтаваў шмат сцэнараў пра новыя цікавыя мясціны.

Фото: Игорь Матвеев

Мара — зрабіць перадачы з мястэчак былога ВКЛ

Ёсць у яго і вялікая мара: «Хачу аб’ехаць з праграмай не толькі Беларусь, а зрабіць падарожжы па былым Вялікім Княстве Літоўскім. Гэта Віленшчына, Беласточчына, Чарнігаўшчына, Пскоўшчына, Браншчына, Смаленшчына. Там можна пачуць беларускую мову, там беларускія назовы, гербы гарадоў таксама нашы. Хочацца паглядзець, як жылі нашы продкі, што яны будавалі».

«Прыгодам дылетаната» ўжо 14 гадоў. На пачатку яны доўжыліся 10 хвілін, зараз — 26.

За ўвесь час Жыгамонт распавёў тэлегледачам пра прыкладна 500 населеных пунктаў краіны. Але прызнаецца, што ніколі не лічыў іх спецыяльна. Перавагу ён аддае не знакамітым мясцінам, а малавядомым. Часцей за ўсё гэта вёскі. Са 118 райцэнтраў у перадачу трапілі пакуль толькі 18. Галоўны крытэрый адбору: каб былі добрая тэлекарцінка і цікавая гісторыя населенага пункта.

На пытанне, дзе вядучы краязнаўчага тэлепраекта пакінуў сваё сэрца, Жыгамонт адказаў. «Кожны куточак цікавы па-свойму. Я вельмі люблю наш край. За мяжой праз нейкі тыдзень мяне пачынае круціць. Сябры кажуць: «Ты як дрэва, карнявы. Цябе вырві, перанясі ў іншае месца — і ўсё, загінуў чалавек».

Вядучага цешыць, калі пасля прагляду «Прыгод дылетанта» людзі пачынаюць цікавіцца беларушчынай: «Вельмі бадзёрыць дух, калі мне пішуць, што перадача абудзіла нацыянальныя стрункі ў душы. Калі хтосьці пачаў цікавіцца гісторыяй свайго мястэчка, роду, стаў вучыць беларускую мову».

Фото: Игорь Матвеев

Фото: Игорь Матвеев

"Думаюць, што апранаю капялюш разам з валасамі"

Наконт свайго кідкага прозвішча і стылёвага касцюма, па якім яго ведае ўся краіна, Юрый шмат жартаваў: «Сёння я без паліто і капелюша, бо яшчэ не сезон. Каб была зіма, то быў бы ў іх».

І ўзгадаў, што ўвайшоў у вобраз яшчэ да таго, як пачала выходзіць перадача. «Захацеў сабе рэтрапаліто. Яно было дарагаватае, а заробак невялікі. Тут пазнаёміўся з дзяўчынай, яна мне і сшыла яго. Купіў каплюш, хадзіў так па горадзе. Неўзабаве запрасілі на пробы перадачы. Прыйшоў туды ў гэтым касцюме. Так у ім і застаўся. І людзі думаюць, што я ў ім жыву, сплю, хаджу на танцы. Нават, што апранаю капялюш разам з валасамі. Дарэчы, для перадачы шукалі чалавека, які добра размаўляе па-беларуску. Мае сябры парэкамендавалі мяне. Сказалі: ён дрэнна размаўляе па-руску».

У Жыгамонта пастаянна пытаюцца пра прозвішча, многія думаюць, што ён яўрэй. Бывае, што акцёр стамляецца тлумачыць: «Аднойчы, на здымках у Карэлічах, разоў 15 адказваў: «Не, гэта сапраўднае прозвішча». Падыходзіць яшчэ адзін чалавек: «Гэта ж ваш псеўданім?». Мне надакучыла, кажу: «Так». «А, ну я так и знал. Приятно познакомиться, Шутман».

Жыгамонт жадае вярнуцца ў тэатр

Госць распавёў, што ў першую чаргу лічыць сябе акцёрам і нават крыўдзіцца, калі яго больш успрымаюць як журналіста. «Я мару вярнуцца ў тэатр. Пакуль не атрымліваецца. Але ў мяне такое адчуванне, што я не ўсё сказаў на сцэне, што павінен яшчэ нешта зрабіць у тэатры».

І ў доказ сваіх цудоўных акцёрскіх здольнасцей прачытаў некалькі вершаў: «Заяц варыць піва» Уладзіміра Караткевіча, «Бялее ветразь адзінокі» Міхаіла Лермантава (пераклад Алега Бембеля), твор Марка Шагала (пераклад Рыгора Барадуліна).

На курсах роднай мовы, натуральна, ішла размова пра яе стан. Юрый Жыгамонт адзначыў, што беларуская лексіка бяднее — губляюцца дыялекты: «Вельмі шкада, што так адбываецца. Вось, напрыклад, слова „копанка“. Ці ведаеце, што гэта? Усё Палессе так раней называла сажалку. І мы з сябрамі, калі ідзем у лазню, удакладняем: з копанкай ці без. Гэта значыць — з басейнам ці без яго. Ці слова „сутыра“. Гэта яблык раздору. Нехта кінуў сутыру — штосьці такое сказаў, што людзі пачалі спрачацца. Чым больш такіх слоў - тым мова прыгажэйшая, падобная на вялізнае кучаравае дрэва, дзе шмат адгалінаванняў-дыялектаў».

Госць зрабіў камплімент Віцебску: «Цудоўны горад у нас на Беларусі. Я быў тут ужо вельмі даўно — з тэатрам на гастролях. З таго часу Віцебск вельмі змяніўся. Бачу, аднавілі Успенскі сабор, і гэта добра, што такія помнікі адраджаюцца, не забываецца спадчына».

Фото: Игорь Матвеев

Фото: Игорь Матвеев

"Мова нанова" ў Віцебску змяніла дзень правядзення

Дарэчы, у залi быў аншлаг, давялося прыносіць дадатковыя стулы. «На нашага шаноўнага госця прыйшло амаль столькі ж людзей, як і на Зміцера Вайцюшкевіча», — заўважыў вядоўца віцебскага праекта «Мова нанова» Сяргей Маркаў.

Бясплатныя мовазнаўчыя курсы ў горадзе на Дзвіне зараз будуць праходзіць не ў нядзелю, як раней, а па серадах, пачатак у 18.30.

«Выходны ёсць выходны. Шмат хто ўсё ж такі хоча адпачыць, а не вучыцца. Ды і такі расклад будзе зручней для іншагародніх студэнтаў, якія жадаюць наведваць нашы курсы, але не могуць ахвяраваць дзеля іх паездкай дадому, да бацькоў», — патлумачыў Сяргей Маркаў.

Месца сустрэчы тое ж — выставачная зала ў «Залатым коле горада Віцебска «Дзвіна».

Фото: Игорь Матвеев

-40%
-10%
-15%
-10%
-10%
-5%
-30%
-7%
-50%
0072263