Сёння спаўняецца 50 гадоў беларускаму паэту і спеваку Лявону Вольскаму.​

Фото: Антон Суряпин, TUT.BY
Фота: Антон Сурапін, TUT.BY

Лявон Вольскі нарадзіўся 14 верасня 1965 года ў Мінску. Яго дзед Віталь Вольскі - беларускі літаратар. Бацька, паэт Артур Вольскі, пісаў для дзяцей, перакладаў з пяці моваў і стаяў у першых шэрагах нацыянальнага Адраджэння канца 1980-х.

У 1981 годзе ў Мінскай мастацкай вучэльні імя Глебава разам з Уладзімірам Давыдоўскім ён заснаваў рок-гурт «Фаварыт» (пасля — «Мроя»).

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

У 1989 годзе ў разгар перабудовы «Мроя» прагучала на ўвесь СССР, запісаўшы на ўсесаюзнай студыі «Мелодыя» кружэлку «Дваццаць восьмая зорка». У 1994 годзе музыкі «Мроі» ствараюць новы гурт — N.R.M., які за 13 гадоў выпусціў 8 альбомаў і трывала заслупаваў за сабой рэнамэ флагманаў беларускага року.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Сумесныя праекты з удзелам Вольскага — «Народны альбом» і «Я нарадзіўся тут» — сталі ў Беларусі культавымі, а Gazeta Wyborcza нават назвала «Народны альбом» галоўнай падзеяй 1997 года ў Польшчы. 30 снежня 2009 года выйшаў дыск «Такога няма нідзе», усе песні якога склаў Вольскі і запісаў іх з шэрагам музыкаў (Русяй, Алегам Хаменкам, Уладзімірам Пугачам ды іншымі).

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Акрамя N.R.M., Вольскі спяваў у гуртах «Крамбамбуля» ды Zet.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Лявон вольскі таксама аўтар некалькіх кніг паэзіі.

0063108