1. Новый глава НОК, возможные санкции Украины, суды и приговоры. Что происходило 26 февраля
  2. «Магазины опустеют? Скоро девальвация?» Экономисты объяснили, что значит и к чему ведет заморозка цен
  3. Сейчас плюс даже ночью, а какими будут выходные: синоптики о погоде на конец февраля — начало марта
  4. Могилев лишился двух уникальных имиджевых объектов — башенных часов и горниста (и все из-за политики). Что дальше?
  5. «За 5−10 тысяч можно взять дом». Белорус переехал из Минска за 90 километров «у мястэчка» и возрождает его
  6. «Когда Володя готовит, в доме все замирает». Макей и Полякова — о секретах брака, быте, Латушко и политике
  7. «Любой поставщик должен закладывать в цену риск принятия судом такого решения». Кредиторы БМЗ в печали
  8. Бывший офицер: «В августе понимал, что рано или поздно дело коснется меня и я не смогу на это пойти»
  9. Требования дать «план победы» — это вообще несерьезно. Ответ Чалого разочарованным
  10. Звезда белорусской оперы сказал три слова на видео, его уволили «за аморальный проступок» — и суд с этим согласился
  11. Александр Лукашенко — больше не президент Национального олимпийского комитета
  12. Политолог: Россия устала играть в кошки-мышки с Лукашенко, но не видит альтернативы
  13. 10 лет по делу о выстреле в Бресте. Что рассказывают родные осужденных и адвокат
  14. Минчане пришли поставить подпись под обращением к депутату — и получили от 30 базовых до 15 суток
  15. «Фантастика какая-то». В Гродно начали судить водителя Тихановского, который молчал все следствие
  16. Экс-директору отделения Белгазпромбанка в Могилеве Сергею Кармызову вынесли приговор
  17. Байкеры пытались отбить товарища у неизвестных у ТЦ «Европа». Ими оказались силовики, парней отправили в колонию
  18. Жила в приюте для нищих, спаслась после теракта в США. Женщина, которая перевернула российскую «фигурку»
  19. В Беларуси выпустили пробную серию российской вакцины от коронавируса
  20. Рынок лекарств штормит. Посмотрели, как изменились цены на одни и те же препараты с конца 2020-го
  21. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске
  22. Верховный комиссар ООН: В Беларуси беспрецедентный по масштабу кризис в области прав человека
  23. «Теряю 2500 рублей». Работники требуют, чтобы «плюшки» были не только членам провластного профсоюза
  24. Виктора Лукашенко уволят с должности помощника президента
  25. Под угрозой даже универсам «Центральный». Что происходит в магазинах «Домашний» из-за проблем сети
  26. «Оправдания не принимаются». Лукашенко заявил, что на Олимпиаду надо отправить «боеспособный десант»
  27. По Мстиславлю уже 5 месяцев гуляет стадо оленей. Жители говорят, что олениха с детенышем ранена
  28. Белорус опубликовал информацию обо всех известных захоронениях соотечественников в Чехии и Словакии
  29. «Из-за анорексии попал в реанимацию». История пары, где у одного психическое расстройство
  30. «Ситуация, похоже, только ухудшилась». Представитель Верховного комиссара ООН — о правах человека в Беларуси


Зоя Хруцкая,

Планы зрабіць прыбудовы да вілейскай царквы разварушылі дыскусію, што важней: зручнасць, эстэтыка і цеплыня ці захаванне помніка 150-гадовай даўніны?

Фото: Рэгіянальная газета

Частка прыхаджан: гэта абраза

Прыхаджанка вілейскай царквы Марыі Егіпецкай і адначасова чытачка “РГ” звярнулася ў рэдакцыю з абурэннем. Паводле яе слоў, настаяцель паведаміў, што плануе зрабіць прыбудовы да царквы. Гэта ўзрушыла жанчыну:

– Разам з многімі іншымі прыхаджанамі мы проста ў шоку – як можна перабудоўваць помнік, якому 150 год?! Няўжо няможна вырашыць пытанне з ацяпленнем, не чапаючы сцены, якія ўтрая за вас старэйшыя? Гэта проста абраза гісторыі, культуры і духоўнасці!

Фото: Рэгіянальная газета

Бацюшка: бяспека і парадак

Сам настаяцель айцец Аляксандр запэўнівае ў тым, што не дапусціць самабуду:

– Рамонтныя работы ў храме ўжо ідуць. Але нічога не мяняецца, толькі абнаўляецца. Што тычыцца канструктыўных змяненняў, то сам храм ніяк не відазменіцца, акрамя як да алтарнай часткі будуць прыбудаваныя два невялікія памяшканні гаспадарчага прызначэння: рызніца храма і памяшканне асобнага ўвахода.

Калі царкву будавалі ў 19 стагоддзі, не было такіх строгіх супрацьпажарных правілаў, таму ў царкву ­адзін уваход.

У адрозненне ад многіх іншых храмаў, таксама не прадугледзелі дадатковыя памяшканні. Раздзіманне кадзіла і іншыя падрыхтоўчыя справы трэба рабіць па-за алтаром, а ў цяперашнім будынку такой магчымасці няма. У выканкаме мы атрымалі дазвол на праектна-вышукальныя работы. Далей будзем узгадняць у Міністэрстве культуры. Гэта ні ў якім выпадку не будзе самабуд, таму што гэта помнік. Падрыхтоўчая работа з дакументацыяй зойме цэлы год. Калі мы атрымаем усе дазволы, узгадненні, праект зацвердзіць епіскап, то пачнём будаваць. Плошча ніяк не зменіць выгляд: пабудовы будуць з тыльнага боку храма, яны не ўнясуць дысбаланс у храмавы комплекс.

Фото: Рэгіянальная газета

Выканкам: сітуацыя неадназначная

Вілейскі райвыканкам даў дазвол на распрацоўку праекта дзвюх прыбудоў да царквы. Сітуацыю каментуе начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Вілейскага райвыканкама Галіна Кажарновіч:

– Разглядаючы пытанне, я кансультавалася са спецыялістамі ў гэтай сферы, у тым ліку з рэстаўратарамі. Безумоўна, першапачатковы адказ ва ўсіх – не. Аднак адназначна адмаўляць не ў маіх правілах, кожны выпадак трэба дасканала вывучаць, тым больш такое важнае пытанне. Будынак царквы – наша гісторыя. Але настаяцель паабяцаў вельмі скрупулёзна паставіцца да справы. І пэўная логіка ў яго прапанове ёсць.

Тут два моманты. Па-першае, можа быць не вельмі дарэчы, што пры цэнтральнай плошчы горада пабудова з пячным ацяпленнем. Па-другое, у перспектыве мы хацелі б зрабіць так, каб царквой можна было любавацца не толькі з галоўнага фасада, але і з бакавых, і з боку парку. А што цяпер відаць з таго боку – склад дроў і гаспадарчыя пабудовы? Але адназначна, што калі і рабіць прыбудовы, то толькі вытрымаўшы агульны стыль і прапорцыі, пад кіраўніцтвам навуковага кіраўніка праекта-рэстаўратара.

Вілейскі райвыканкам даў дазвол толькі на тое, каб ішла распрацоўка праекта перабудовы. Сам праект вынесуць на грамадскае абмеркаванне, падчас якога кожны зможа выказаць сваё меркаванне па пытанні.

Усе заўвагі пазначаюць у журнале. Дзяржаўная экспертыза праекта будзе яго дасканала вывучаць і вынесе станоўчае ці адмоўнае заключэнне па праекце.

Фото: Рэгіянальная газета

МНС: печ можна пакінуць

Наколькі востра стаіць пытанне пажарнай бяспекі, мы запыталіся ў МНС. Першага намесніка начальніка Вілейскага райаддзела надзвычайных сітуацый Анатоля Стрэжа хвалюе не толькі прасцейшы спосаб вырашыць пытанне, але і эстэтыка:

– Сама печ у царкве ў даволі някепскім стане. А вось металічны комін з пункту гледжання бяспекі лепш замяніць на цагляны. Але ўявіце, як бы цагляны глядзеўся з боку плошчы, абсалютна недарэчна выбіваўся б. Печ патрабуе пільнага нагляду. Таму прыбудаваная кацельня вельмі спросціць ацяпленне.

Аднак ніхто пры гэтым не перашкаджае пакінуць печ некранутай як помнік, каб яна выконвала толькі гістарычную і дэкаратыўную функцыю.

Краязнаўцы: змагаемся, каб царкву не чапалі

Самая актыўная ў рэгіёне суполка Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры не магла застацца ў баку ад праблемы перабудовы 150-гадовага помніка ў сваім раёне. Старшыня суполкі Дзяніс Канецкі адразу ж, як даведаўся пра планы перабудовы, абмеркаваў далейшыя дзеянні з кіраўніком таварыстваАнтонам Астаповічам.

На думку краязнаўцаў, уносіць змяненні ў помнік 150-гадовай даўніны недапушчальна.

Царква адпавядае ўсім крытэрыям гісторыка-культурнай каштоўнасці, мела статус помніка архітэктуры. Гэта зафіксавана ў Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі па Мінскай вобласці.

У 2007 годзе аб’ект страціў гэты статус падчас перагляду спіса. А ён забараніў бы перабудоўваць аб’ект, каб захаваць аўтэнтычнасць.

Фото: Рэгіянальная газета

Менавіта гэтым і займаюцца краязнаўцы – рыхтуюць дакументы, каб на наступным тыдні падаць заяву на наданне статусу вілейскай царкве. Калі прапанова бу­дзе прынятая Міністэрствам культуры, праз некаторы час яе разгле­дзіць навукова-метадычная рада, якая прыме рашэнне рэкамендаваць ці не рэкамендаваць уключаць царкву ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

З моманту рэгістрацыі прапановы аб’ект патрапіць пад ахову дзяржавы да разгляду на пася­джэнні рады. Калі яна прыме рашэнне, што царква не адпавядае крытэрыям гісторыка-культурнай каштоўнасці, перабудову зможа спыніць толькі добрая воля ініцыятараў будаўнічых работ.

Архітэктар Капцюг: прыгажосць і зручнасць могуць знішчыць помнік

Анатоль Капцюг – аўтарытэтны архітэктар з Вілейшчыны. Менавіта ён зрабіў эскіз дома духоўнай асветы, будынка злева ад царквы (калі стаяць тварам да царквы). І не разумее, чаму кацельню немагчыма зрабіць каля ці ўнутры яго.

Фото: Рэгіянальная газета

– Царква пабудаваная з індывідуальнымі асаблівасцямі. Гэта не звычайная мураўёўка, хаця і яны сёння – помнікі.

Другой такой царквы, як вілейская, няма. Напрыклад, на вежы намаляваны гадзіннік, а не сапраўдны механізм. Дзе яшчэ такое вы бачылі? У цэлым гэта робіць царкву ўнікальным помнікам.

Што тычыцца замены ацяплення – нашто было будаваць прыходскі дом, каб прыбудоўваць яшчэ нешта. Прадумаць, як падвесці ў царкву ацяпленне, не чапаючы 150-гадовыя сцены, магчыма. А што тычыцца таго, што царква з прыбудовамі будзе больш зручнай і прыгожай... Можа быць, але яна ўжо не будзе 150-гадовым помнікам.

Фото: Рэгіянальная газета

Даведка “РГ”. Вілейская царква Марыі Егіпецкай – помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю ў Вілейцы. Пабудаваная ў 1865 годзе з цэглы.

-20%
-10%
-25%
-10%
-25%
-10%
-30%
-5%
-30%
0072356