Коронавирус
Выборы-2020
Отдых в Беларуси


/

У вёсцы Дзеркаўшчына Глыбоцкага раёна пякуць жытні хатні хлеб па рэцэпце, які перадаецца з пакалення ў пакаленне больш за два стагоддзі.

Фото: livingheritage.by
Сцепаніда Лупач. Фота: livingheritage.by

Тэхналогія выпечкі дзеркаўшчынскага хлеба занесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Старажытны рэцэпт захоўваюць у вёсцы ў некалькіх сем’ях. Носьбіты традыцыі пякуць жытнік для сябе і радні, па замове аднавяскоўцаў, на святы. Тэхналогія складаецца з некалькіх стадый: прыгатаванне «квасніка» (закваскі), на якім расчыняецца хлеб, замешвання і выпечкі.

Адна з гаспадынь, якая пераняла рэцэпт ад сваіх продкаў, — Сцепаніда Лупач. Яна лічыць, што гэтыя чорныя боханы — не проста ежа, а жывая істота. І называе яе ласкава: «хлябок». Як жанчына пячэ галоўны людскі наедак і вучыць гэтаму дачку — глядзіце ў відэасюжэце тэлеканала «Минск. 24док».

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Апроч выпечкі хлеба, у спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўваходзяць яшчэ 8 народных традыцый Віцебскай вобласці. Гэта тэхналогія прыгатавання традыцыйнай стравы «Масляны баран» і абрад «Насіць намётку» (Глыбоцкі раён), каляднае ігрышча «Жаніцьба Цярэшкі» і прыгатаванне клёцак з «душамі» (Лепельскі раён), традыцыя ажурнага ткацтва і масленічная абрадавая гульня «Пахаванне дзеда» (Гарадоцкі раён), выраб валёнак (Міёрскі раён), маляваныя дываны віцебскага Паазер’я.

-25%
-30%
-30%
-10%
-25%
-10%
-40%
-21%