У Мінску прайшла прэзентацыя ўнікальнай кнігі пісьменніка Уладзіміра Арлова. Выданне Patria Aeterna адметнае тым, што яно выйшла на беларускай лацінцы.

Фото: www.svaboda.org
Фото: www.svaboda.org

У новай кнізе прадстаўленая проза Уладзіміра Арлова, якая раней ужо друкавалася кірыліцай. Цяпер жа - беларускай лацінкай, якую пісьменнік вырашыў папулярызаваць.

Назва кнігі перакладаецца з лацінскай мовы як "Радзіма вечная".

На прэзентацыі ў мінскай Галерэі "Ў" Уладзімір Арлоў падпісваў чытачам свае кнігі - таксама лацінкаю.

Фото: www.svaboda.org
Фото: www.svaboda.org

Прэзентацыя адбылася ў межах заключных заняткаў курсаў "Мова нанова".
-10%
-45%
-20%
-40%
-99%
-20%
-50%
-10%