Адзіная прафесійная суполка агучкі на беларускую мову ў Беларусі "Кінаконг" збірае сродкі на агучку мультсерыяла для самых маленькіх "Свінка Пэпа". За 47 дзён камандзе патрэбна сабраць 37,5 мільёна рублёў, гэта прыкладна 750 тысяч на адну серыю.

Фота: з групы "Кинаконг" "Вконтакте"

Гэтых сродкаў хопіць на агучку 50 серый (першы сезон) "Свінкі Пэпы". Вынік працы будзе апублікаваны ў адкрытым доступе, каб кожны маленькі беларус змог паглядзець мульцік на роднай мове. Мульфільмы будуць выдавацца тры разы на тыдзень. Акцёрамі агучкі выступяць Ганна Хітрык, вядучая актрыса Купалаўскага тэатра, лідэр гурта "Сундук", маладая мама ,а таксама Уладзімер Глотаў, вядучы акцёр тэатра імя Горкага, малады бацька. Ужо зараз на YouTube можна ўбачыць першыя дзве серыі "Свінкі Пэпы" ў беларускай агучцы. Яшчэ да афіцыйных паведамленняў яны сабралі 15 тысяч праглядаў.

"Мы пастаянна паказваем фільмы па-беларуску, і кожны раз збіраецца па сто чалавек. Кожны раз маладыя бацькі кажуць, што ім крытычна не стае мульцікаў па-беларуску для самых маленькіх і прасілі нас выправіць сітуацыю. Менавіта таму мы і распачалі гэты праект. Вельмі важна, што мы звярнуліся да такой формы, як краудфандынг. Мы вырашылі выйсці з падполля і зрабіць нарэшце нешта разам. Таму шукаем грошы на агучку не ў нейкіх "спонсараў", ці "донараў", а просім іх у тых, хто жадае бачыць беларускую Беларусь, у якой дзеткі глядзяць мульцікі на роднай мове", - кіраўнік праекта Андрэй Кім. Па яго словах, калі грошай збярэцца больш, яны агучаць наступныя серыі "Свінкі Пэпы".

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

-10%
-30%
-18%
-10%
-25%
-10%
-50%
0066856