16 красавіка ў 19.00 у Галерэі TUT.BY адбудзецца падвядзенне вынікаў VI конкурса "Прэс-фота Беларусі" і адкрыццё выставы работ пераможцаў. Правядзе цырымонію рок-музыка Аляксандр Памідораў. Пераможцаў у 8 намінацыях і ўладальніка Гран-пры міжнароднае журы выбрала з 137 аўтараў, чые заяўкі былі дапушчаныя да ўдзелу ў конкурсе. Больш за 2000 прац прэтэндавалі на перамогу ў серыях і сярод адзіночных здымкаў.
 


Дзякуючы падтрымцы Галерэі TUT.BY на першай выставе конкурса будзе прадстаўлена максімальная колькасць фотаздымкаў пераможцаў - больш за 100 прац. Гэта фатаграфіі ўладальнікаў Гран-пры, I, II і III месцаў у намінацыях, а таксама здымкi, удастоеныя спецыяльнай адзнакi журы.

Нагадаем, што ў склад міжнароднага журы конкурса ў гэтым годзе ўвайшлі медыяспецыялісты і фотарэпарцёры з дзевяці краін: Daphne Angles (фотарэдактар ​​The New York Times in Paris, Францыя - ЗША), Арцём Чарноў (фатограф, фотарэдактар, праект Photopolygon.com, Расія), Ramunas Danisevicius (фатограф, газета Lietuvos rytas, Літва), Jillian Edelstein (фатограф, Вялікабрытанія - ПАР), Petr Josek (фатограф, выкладчык, Reuters, Чэхія), Вадзім Качан (фатограф, выкладчык, Беларусь), Аляксандр Ляпін (фатограф, журналіст, выкладчык, куратар, галоўны рэдактар ​​партала foto.ua, Украіна), Jonas Staselis (прэзідэнт Клуба прэс-фатографаў Літвы, старшыня Саюза фотамастакоў Літвы, Літва), Stephan Vanfleteren (фатограф, сузаснавальнік і арт-дырэктар выдавецтва Kannibaal / Hannibal Publishing, Бельгія).

Выстава працуе: з 9.00 да 18.00 па буднях да 23 красавіка 2015 года.
Адрас: Галерэя TUT.BY (Мiнск, пр. Дзяржынскага, д. 57, 9 паверх)
Уваход вольны
 
Аб конкурсе "Прэс-фота Беларусі"

Адкрыты незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ў Беларусі быў арганізаваны ў 2009 годзе беларускімі фотарэпарцёрамі пры падтрымцы фотапартала ZНЯТА.

Конкурс аказвае падтрымку прафесійнай прэс-фатаграфіі, а таксама стымулюе развіццё фотажурналістыкі і дакументальнай фатаграфіі. У рамках праекта штогод праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, якія дазваляюць падтрымліваць абмен вопытам і ведамі паміж пакаленнямі беларускіх фатографаў, а таксама з фотарэпарцёрамі з іншых краін. Усё гэта павінна падтрымліваць высокі ўзровень прафесійных стандартаў у фотажурналістыцы, садзейнічаць свабоднаму і неабмежаванаму абмену прафесійнай інфармацыяй.
-21%
-15%
-16%
-20%
-15%