Фота: generation.by
Фота: generation.by
8 красавіка быў абвешчаны шорт-ліст Прэміі імя Ежы Гедройца за 2015 год, паведамляе сайт прэміі. У шорт-ліст трапілі 6 кніг.

1. Таццяна Барысік. Жанчына і леапард. — Мінск: "Кнігазбор"

2. Альгерд Бахарэвіч. Дзеці Аліндаркі. — Мінск: "Галіяфы"

3. Антон Францішак Брыль. Ян Ялмужна. — Мінск: "Кнігазбор"

4. Андрэй Гуцаў. Кніга зданяў. — Мінск: "Кнігазбор"

5. Сяргей Дубавец. Сіні карабель у блакітным моры плыве. — Мінск: "Каўчэг"

6. Віктар Казько. Час збіраць косці. — Мінск: "Кнігазбор".

Пераможцу абяре журы ў складзе Уладзіміра Арлова, Ігара Бабкова, Малгажата Бухаліка, Адама Глобуса, Ганны Кісліцынай, Андрэя Федарэнка, Ціхана Чарнякевіча і Ганны Янкута. Да 15 мая павінны прайсці публічныя прэзентацыі кніг кароткага спіса. У другой палове мая адбудзецца ўрачыстая цырымонія абвяшчэння лаўрэатаў (першага, другога і трэцяга месцаў).

Згодна з палажэннем прэміі, кожны член журы выстаўляе кожнай кнізе адзнаку ад 6 балаў да 1 бала. Кніга, якая набрала найбольшую колькасць балаў, займае I месца. Две наступныя па колькасці балаў, адпаведна, другое і трэцяе месца.

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску; фундатар узнагароды — "Ідэя Банк".

Прэмія прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове, у жанрах "мастацкая проза" і "эсэістыка".

За першае месца прысуждаецца чэк на суму, якую кожны год вызначае “Ідэя Банк”, за другое месца — пераклад твора на польскую мову альбо творчая стыпендыя ў Доме творчасці пісьменнікаў у горадзе Вісбю, Готланд (Швецыя). За трецяе месца — творчая стыпендыя ў Вэнтспілсе (Латвія).

Папярэднімі лаўрэатамі прэміі Гедройца былі Павел Касцюкевіч ("Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту", 2012), Уладзімір Някляеў ("Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без", 2013), Ігар Бабкоў ("Хвілінка. Тры гісторыі", 2014).
{banner_819}{banner_825}
-27%
-20%
-10%
-55%
-25%
-45%
-50%
-20%