178 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  2. Замначальника Генштаба рассказал о возможной отработке нанесения авиаударов НАТО по Беларуси и России
  3. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  4. Йоханнес Бё души не чает в жене и ребенке. Только взгляните на их семейную идиллию
  5. Культурная революция в Китае: как школьники вырезали интеллигентов в рамках «классовой борьбы»
  6. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  7. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  8. «Белавиа» отменила сегодняшний рейс в Тель-Авив. Полетят ли туда самолеты на следующей неделе?
  9. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  10. «Среди стран Европы хуже только в Молдове и Албании». Изучили статистику по белорусской науке
  11. И снова умерли 10 человек. Минздрав выдал свежую суточную статистику по коронавирусу в Беларуси
  12. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  13. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  14. В «Песочнице» засадили овощами новые грядки, теперь полить и прополоть лучок может любой минчанин
  15. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  16. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  17. «За попытку скрыться». Задержали работника «Белоруснефти», который записал видео против насилия
  18. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  19. Очевидцы сообщили о задержании ОМОНом велосипедистов на Цнянке
  20. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  21. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  22. «Здесь очень скучно». История Марии и Максима, которых по распределению отправили в агрогородок
  23. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  24. С чем полезнее съесть шашлык: с майонезом или кетчупом? Главное о здоровье за неделю
  25. Генпрокурор: «Установлены сведения о еще живых нацистских преступниках. Из литовских батальонов СС и Армии Крайовой»
  26. Беларусь лишили права проведения этапа Кубка мира по биатлону
  27. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  28. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  29. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  30. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США


Фота: baradulin.by
Фота: baradulin.by
Да 80-годдзя Рыгора Барадуліна супольнымі высілкамі Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" і Саюза беларускіх пісьменнікаў пабачыла свет унікальнае выданне – першы том дзённікаў і запісаў народнага паэта Беларусі.


Акрамя запісаў з нататнікаў і дзённікаў перыяду 1951–1969 гадоў у кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, а таксама малюнкі і аўтографы сяброў і знаёмых паэта.

Укладальніца "Дзённікаў" Наталля Давыдзенка, якой яшчэ пры жыцці Рыгор Іванавіч даверыў спарадкаваць яго запісы для перадачы на захаванне ў архіў, расказала, як апрацоўвала кожны нататнічак у пошуках унікальных словаў і мімалётных рыфмаў, з якіх потым нараджаліся папулярныя сёння вершы і паэмы. Праца Наталлі Давыдзенка ўжо ўвасобілася ў такіх выданнях, як "Вушацкі словазбор", кніга ліставання Рыгора Барадуліна з маці "Паслаў бы табе душу…" і іншых. Але штуршком для стварэння "Дзённікаў і запісаў" стаў такі цікавы выпадак:

– Аднойчы Рыгор Іванавіч і Валянціна Міхайлаўна запрасілі мяне ў госці ва Ушачы, – кажа ўкладальніца кнігі. – Я прафесійным вокам пачала аглядаць усе нататнікі, кнігі і запісы Барадуліна, якія захоўваліся там. І сярод папер знайшла дзіцячы дзённік, які і распачынае новую кнігу! Гэтыя вельмі мілыя запісы рускамоўнага хлопчыка – 8-класніка. Калі чытаеш іх, складана ўявіць, што праз дзясяткі гадоў з яго вырасце народны паэт Беларусі.

Фота: baradulin.by
Фота: baradulin.by

Наталля Давыдзенка згадвае, што падчас працы (а збор нататак ішоў пад пільнай увагай самога Барадуліна) яны шмат смяяліся, а Рыгор Іванавіч часта сумняваўся, ці сапраўды камусьці гэта будзе цікава. А як жа іначай! "Дзённікі і запісы" – гэта і нататкі падлетка пра настаўніцу нямецкай мовы – "весьма умную добродушную старушку", адзнакі па беларускай мове – "раздавали диктовки по белорусскому языку. Получил 5". А таксама ўспаміны пра паездкі ў Латвію, Узбекістан, Хакасію.

Выданне аздобленае падрабязнымі каментарамі, якія цудоўна ілюструюць і тлумачаць нам той час. Гэта ператварае "Дзённікі" ў цікавую крыніцу не толькі для аматараў творчасці Рыгора Барадуліна і даследчыкаў-літаратуразнаўцаў, але і для прафесійных гісторыкаў.

Фота: baradulin.by
Фота: baradulin.by
Прэзентацыя "Дзённікаў і запісаў" адбудзецца падчас вечарыны з нагоды юбілею Рыгора Барадуліна 27 лютага ў Палацы мастацтваў.

Набыць першы выпуск "Дзённікаў і запісаў (1951–1969 гг.)" неўзабаве можна будзе ў наступных сталічных кнігарнях:
"Акадэмкніга" (пр-т Незалежнасці, 72); "Кнігарня логвінаЎ" (пр-т Незалежнасці, 37А); "Кніжны салон" (вул. Калініна, 5); "Кнігарня пісьменніка" (вул. Казлова, 2); "Веды" (вул. К.Маркса, 36); "Светач" (пр-т Пераможцаў, 11); "Цэнтральны кніжны" (пр-т Незалежнасці, 19); "Кнігі & кніжачкі" (пр-т Незалежнасці, 14); Кніжная выстава-кірмаш "Мир книг" (вул. Янкі Купалы, 27); "Эўрыка" (вул. Куйбышава, 75). І ў інтэрнэт-крамах knihi.by і prastora.by.

Кніга "Дзённікі і запісы (1951–1959)" выйшла намаганнямі МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" і ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" у выдавецтве "Кнігазбор" у серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны" ("Людзі Беларусі").

Звяртаем увагу! Да гадавіны смерці народнага паэта на магіле Рыгора Барадуліна ў родных Ушачах на Віцебшчыне плануецца паставіць помнік. ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" лічаць, што годна ўвекавечыць памяць – справа гонару ўсіх беларусаў, і звяртаюцца да кожнага, хто шануе памяць пра славутага беларускага песняра, выказаць яму сваю любоў і пашану, зрабіўшы свой унёсак на выраб і ўсталяванне помніка. Як далучыцца да годнай справы – чытайце ТУТ.
-58%
-10%
-12%
-30%
-21%
-5%
-25%
-20%
-10%
-10%